Улада33

Швецыя асуджае жорсткасць беларускіх уладаў

Кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більт выступіў з рэзкай крытыкай жорсткіх нападаў беларускіх уладаў на дэманстрантаў у Менску і заклікаў Захад да адпаведнай рэакцыі.

У інтэрвію швэдзкаму радыё — Sveriges Radio — Більт адзначыў, што спадзяецца на адпаведную рэакцыю, нават нягледзячы на тое, што расейскі прэзыдэнт Мядзьведзеў назваў падзеі 19 сьнежня «ўнутранымі справамі Беларусі».

Паводле Карла Більта, «вынікі выбараў ня маюць дэмакратычнай легітымнасьці». Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Швэцыі адзначыў магчымасьці маніпуляваньня галасамі выбарцаў з боку ўладаў і спаслаўся на матэрыялы АБСЭ, згодна зь якімі на палове выбарчых участкаў падлік галасоў быў дрэнны або вельмі дрэнны.

Швэдзкі міністар таксама асудзіў празьмернае выкарыстаньне сілы беларускімі ўладамі ў ноч на 20-га сьнежня.

«Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня лідэраў апазыцыі і іншых, якія былі арыштаваныя безь ніякіх на тое падставаў», падкрэсьліў міністар.

Карл Більт дадаў, што Стакгольм, а таксама Брусэль і Вашынгтон павінны вельмі выразна нагадаць Менску, што ягоная дзейнасьць ніяк не адпавядае ўзятым ім на сябе міжнародным абавязаньням паважаць правы чалавека.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць