Грамадства22

У Брэсце палююць на ўдзельнікаў Плошчы

Сябраў БХД Зьмітра Шурхая, Юрася Бакура і Андруся Шарэнду затрымалі позна ўвечары ў Берасьці.

Актывісты арганізацыі выяжджалі з паркоўкі каля супэрмаркету, калі іх заблякавалі машыны супрацоўнікаў ДАІ. Міліцыянты праверылі дакумэнты, а пазьней запатрабавалі даць магчымасьць правесьці агляд салёну машыны. Юрась Бакур адмовіў ў гэтым. Юнакі былі заблякаваныя ў машыне на працягу 20 хвілінаў. Зьміцер Шурхай вырашыў пакінуць салон машыны і выйшаў. Міліцыянты запатрабавалі, каб ён спыніўся, і пабеглі за ім. Празь некаторы час яго тэлефон перастаў адказваць.

Як пасьпеў паведаміць Юрка Бакур, міліцыянты ўзламалі дзьверы аўтамабіля і павезьлі юнакоў у Маскоўскі РАУС Берасьця. У міліцыі ўжо знаходзіўся затрыманы Зьміцер Шурхай, міліцыянты адзелі на яго кайданкі. У РАУС міліцыянты пачалі допыт затрыманых.

Юнакі прымалі ўдзел у Плошчы-2010

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць