Піша Юры Дракахруст.
На першы погляд задаваць пытаньні пра палітыку, пра пралікі і памылкі цяпер ня час — [ранейшая] жахлівая невядомасьць пра лёс Уладзімера Някляева, крымінальная справа, якая пагражае абвінавачаным гадамі зьняволеньня, сотні зьбітых і арыштаваных, працяг ператрусаў, затрыманьняў, хваля расправаў па месцы працы і вучобы.
Але гэта — не ахвяры землятрусу, прыроднай стыхіі, дзе на ўсё Боская воля, гэтыя людзі ахвяравалі сабой дзеля
пэўнага палітычнага праекту, які прывёў да такога, а не іншага выніку. І хіба няма падставаў падумаць пра прычыны гэтага выніку, паспрабаваць зрабіць зь яго некаторыя высновы?
1. За 7,5 хвілін пару тысяч АМАПу і спэцназу разагналі 10–20 тысяч людзей на плошчы Незалежнасьці. Што зьменіцца наступным разам? Будзе больш людзей на плошчы? За кошт чаго?
Сілы правапарадку будуць паводзіць сябе інакш? Чаму? У Сэрбіі ў 2000 годзе і ва Ўкраіне ў 2004 годзе лідэры Плошчы здолелі дамовіцца з кіраўніцтвам сілавых структур аб іх як мінімум нэўтралітэце. Ці была такая дамова ў Беларусі ў 2010 годзе? Ці магчымы нэўтралітэт сілавых структур без такіх дамоўленасьцяў?
Нібыта плян лідэраў Плошчы прадугледжваў перамовы з урадам і сілавымі міністрамі. Але зь якіх прычынаў вернасьць гэтых самых міністраў Лукашэнку павінна была аказацца меншай, чым вернасьць іх падначаленых, так пераканаўча прадэманстраваная на Плошчы?
2. Біцьцё шыбаў і ламаньне дзьвярэй у Доме ўраду было банальнай паліцэйскай правакацыяй. Але што насамрэч азначалі словы з вуснаў лідэраў апазыцыі пра «рашучыя дзеяньні»? За 4 гады пасьля
3. Колькі галасоў атрымаў Лукашэнка на гэтых выбарах насамрэч — ніхто ня ведае. Але паводле нават самых неспрыяльных для яго ацэнак — за 30%, а за ягоных апанэнтаў — значна менш. Я не пра тое, ці патрэбны быў другі тур, я пра тое — чаму? У чым прырода падтрымкі Лукашэнкі (шчырай, а не намаляванай)? Што можа гэта зьмяніць? Ці прыкладна 30%-40% — гэта «ядзерны», «бэтонны» яго электарат, які ня зьменшыцца, якую б палітыку ён ні праводзіў?
4.
Перавага адзінага, акрамя ўсяго іншага — нават у тэхналягічным сэнсе арганізацыі Плошчы. Некалькі сцэнароў, якія праводзяць некалькі кандыдатаў, прыводзяць да таго, што насамрэч не рэалізуецца ніякі сцэнар ці рэалізуецца сцэнар уладаў. Але што не было зроблена сёлета, каб дасягнуць адзінства? І што зьменіцца праз 5 гадоў?
Пытаньні гэтыя — насамрэч не мае. Іх паставілі зьбітыя, скалечаныя, тыя, хто сядзяць за кратамі, каму зламалі лёсы, а некаторым і душы.
І наш абавязак- ня толькі дапамагаць ім, ня толькі быць салідарнымі зь імі, але і шукаць адказы на гэтыя пытаньні, каб іх пакуты і ахвяры не былі марнымі.
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Каментары