Грамадства1919

50 польскіх універсітэтаў гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў

выключаных з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту

Каля 50 польскіх універсітэтаў гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных устаноў пасля гвалтоўнага ўдушэння пратэстаў, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі,

заявіла міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Барбара Кудрыцка.

Кудрыцка адзначыла, што такая сітуацыя ўжо ўзнікала чатыры гады таму, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе 244 студэнты былі вымушаныя паехаць у Польшчу для працягу вучобы. Разам з тым, па ацэнках Кудрыцкай, пасля беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2010 года колькасць беларускіх студэнтаў, якім спатрэбіцца прадоўжыць адукацыю за мяжой, можа быць вышэйшай.

Міністр адукацыі Польшчы пацвердзіла, што беларускія студэнты змогуць разлічваць на фінансавую дапамогу. Акрамя студэнтаў, польскія ўніверсітэты могуць прыняць некаторую колькасць выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў з Беларусі, сказала Кудрыцка, хоць умовы іх працаўладкавання, уключаючы аплату, пакуль не зразумелыя.

Каментары19

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць