Грамадства55

22 асобы, з іх 5 кандыдатаў, абвінавачваюць у «беспарадках»

На гэты момант пяці экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі прад’яўлена абвінавачанне на падставе частак 1 і 2 артыкула. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).

Варта зазначыць, што афіцыйнай інфармацыі адносна гэтага па-ранейшаму няма. Як паведамлялася раней, абвінавачанні прад’яўлены Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву (гэта пацвердзілі іх адвакаты), Віталю Рымашэўскаму і Мікалаю Статкевічу (паводле інфармацыі праваабаронцаў).

30 снежня прад’яўлена абвінавачанне і Аляксею Міхалевічу. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго адвакат Алег Агееў.

Паводле звестак праваабаронцаў і адвакатаў, абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў на гэты момант таксама прад’яўлены даверанай асобе Рымашэўскага Паўлу Севярынцу, карэспандэнту расійскай «Новой газеты», жонцы Саннікава Ірыне Халіп, намесніку старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Анастасіі Палажанка, прэс-сакратару Саннікава Аляксандру Атрошчанкаву, а таксама даверанай асобе экс-кандыдата Яраслава Раманчука Анатолю Лябедзьку.

Справа на падставе частак 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі) распачата следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

Згодна з часткай 1 гэтага артыкула, «арганізацыя масавых беспарадкаў, што суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Згодна з часткай 2, «удзел у масавых беспарадках, якое праявілася ў непасрэдным учыненні дзеянняў, што названыя ў частцы першага сапраўднага артыкула», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.

Паводле апошніх звестак, падазронымі па справе аб масавых беспарадках праходзілі 27 чалавек: сем экс-кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі.

Яшчэ адзін былы кандыдат у прэзідэнты, Рыгор Кастусёў, паведаміў, што яму абвінавачанне пакуль не прад’яўлена.

Кастусёў, як і экс-кандыдат Дзмітрый Ус, праходзіць падазроным па гэтай справе, але абодва яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. Звязацца з Усам пакуль не ўдалося — на тэлефонныя званкі ён не адказвае.

Пазней МУС распаўсюдзіла звесткі, што ўсяго на 30 снежня крымінальнае абвінавачванне ва арганізацыі масавых беспарадкаў ці ўдзеле ў іх выстаўлена 22 асобам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць