Улада

Еўранест можа пачаць працу без удзелу Беларусі

заявіў Польскаму агенцтву друку (PAP) старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

Ён паведаміў, што такое рашэнне было прынята 26 студзеня на сустрэчы прэзідыума Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранест) з кіраўнікамі пяці парламенцкіх дэлегацый краін — удзельніц гэтай праграмы. Сустрэча прайшла без прадстаўнікоў Беларусі.

Зацвердзіць гэта рашэнне зараз павінны кіраўнікі палітычных груп Еўрапарламента. Калі яны гэта зробяць, то першае фармальнае пасяджэнне Еўранеста, без прадстаўнікоў Беларусі, можа адбыцца ў найбліжэйшыя два месяцы, паведаміў Пратасевіч.

«Гэта добрае рашэнне, якое дазволіць не блакаваць працу Еўранеста, — лічыць палітык. — Першае пасяджэнне прайшло б без удзелу прадстаўнікоў Беларусі, а пазней, ужо ў межах Еўранеста, мы б прынялі рашэнне, ці аддаць дзесяць месцаў прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, ці пакінуць іх незанятымі да правядзення свабодных выбараў або аддаць пяць месцаў апазіцыянерам, а пяць — пакінуць незанятымі».

Раней меркавалася, што ў Еўранесце будуць засядаць 60 еўрадэпутатаў, а таксама па 10 прадстаўнікоў (галоўным чынам парламентарыяў) ад Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Беларусі. У адносінах да апошняй разглядаліся розныя варыянты — запрашэнне выключна апазіцыі або апазіцыі і пяці прадстаўнікоў парламента. Аднак гэтыя ідэі не сустрэлі згоды ні ў афіцыйным Мінску, ні ў шэрагу краін — суседзяў ЕС. З прычыны рознагалоссяў дагэтуль не адбылося ніводнага пасяджэння Еўранеста.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць