Меркаванні88

Дзе быў Мясніковіч усе гэтыя гады?

Заявы прэм’ер-міністра пра жудасны стан сельскай гаспадаркі патыхаюць цынізмам і папулізмам.

Заявы прэм’ер-міністра пра жудасны стан сельскай гаспадаркі патыхаюць цынізмам і папулізмам.

15 лютага на пасяджэнні прэзідыума Саўміна па пытаннях развіцця АПК і падрыхтоўкі да веснавых палявых работ прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч абрынуўся з крытыкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі. Ён заявіў, што эканоміка галіны знаходзіцца ў жудасным стане, прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу загразлі ў пазыках. Нагадаў Мясніковіч і пра вялікую колькасць праграм па развіцці аграпрамысловага комплексу, падкрэсліўшы, што самі па сабе гэтыя праграмы не рэалізуюцца.

Ад заяваў прэм’ер-міністра патыхае цынізмам і папулізмам.

Няўжо ён не бачыў, як з году ў год дзяржава субсідуе пасяўную-ўборачную, спісваючы потым мільярдныя пазыкі прадпрыемстваў АПК у абмен на непрыстойна малыя закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю?
Як, захапіўшыся рэалізацыяй праграмаў развіцця сяла, краіна будуе аграгарадкі дзе трэба і дзе не трэба, часта не зважаючы на эканамічную мэтазгоднасць і дэмаграфічнае становішча?

Мясніковіч вінаваціць ва ўсіх бедах міністэрства, нібы яно само адмервае сабе мільярдныя пазыкі ды распрацоўвае плойму невыканальных праграм.

На першы погляд ягоны выступ падаецца нечакана смелым, калі не дзёрзкім. А як жа! Фактычна дэнансаваў бравурныя перадвыбарчыя заявы Лукашэнкі, датычныя небывалых поспехаў у айчыннай сельскай гаспадарцы. Але заява Мясніковіча пра неабходнасць арганізавана правесці веснавыя палявыя работы, таму што гэта «практычна старт новай пяцігодкі» (ці не той самай пяцігодкі, планамі на якую ў пачатку снежня мінулага года дзяліўся з дэлегатамі чарговага хуралу Лукашэнка), ператварае яго выкрывальніцкі выступ у чыстай вады дэмагогію. Бо і на «звычайную» пасяўную штогод патрэбныя велізарныя грошы, а што казаць пра сяўбу ў самым пачатку новай пяцігодкі. Ды яшчэ ў сітуацыі, калі сельская гаспадарка ў жудасным стане.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны23

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны23

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць