Вясна народаў у арабаў: у Лівіі народнае паўстанне супраць «народнага» лідара
Дэманстрацыі прыхільнікаў дэмакратыі працягваюцца ў Бахрэйне, Емене, нават Джыбуці.
Дэманстрацыі прыхільнікаў дэмакратыі працягваюцца ў Бахрэйне, Емене, нават Джыбуці.
Крывавыя драмы разгортваюцца ў Лівіі. Гарады ўсхода краіны ўзняліся супраць эксцэнтрычнага дыктатара Муамара Кадафі, якія кіруе краінай ужо 41 год і рыхтуе перадачу ўлады сынам.
Паўсталі Бенгазі й Бейда. Удзельнікі дэманстрацый патрабуюць вызвалення палітвязняў і адстаўкі Кадафі. Тым часам прыдуркаваты кіраўнік Джамахірыі вывеў на вуліцы Трыпалі сяброў так званых рэвалюцыйных камітэтаў, якія фармальна кіруюць краінай. Праваабаронцы сцвярджаюць, што загінулі каля 40 дэманстрантаў. А ў Бейдзе самі дэманстранты павесілі двух агентаў спецслужбаў, якія адкрылі агонь па пратэстоўцах.
Кроў пралілася і ў Бахрэйне — маленькім нафтавым каралеўстве ў Персідскай затоцы. Там шыіцкая большасць і свецкая інтэлігенцыя патрабуюць пераходу да канстытуцыйнай манархіі.
У Емене студэнты з адчайнай, ахвярнай настойлівасцю працягваюць свае дэманстрацыі. І Емен, і Бахрэйн залежаць ад амерыканскай дапамогі, што дае Захаду рычагі для стрымлівання рэпрэсій.
Нарэшце, упершыню ў гісторыі прадэмакратычны рух распачаўся ў маленькім Джыбуці — рэспубліцы, заціснутай між Эфіёпіяй і Самалі на стратэгічным перашыйку між Чырвоным морам і Індыйскім акіянам. Дэманстранты там выступілі супраць спробы прэзідэнта застацца на трэці тэрмін.
Нечакана могуць скончыцца і выбары ва Угандзе — афрыканскай краіне, дзе некалькі дзесяцігоддзяў кіруе мяккі аўтарытарны кіраўнік Ёвэры Мусэвэні. На гэты раз апазіцыя поўная жадання змяніць уладу.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары