Навука і тэхналогіі22

Беларусь закупіць у Расіі дывізіён зенітных ракетных сістэм "Тор-М2Э"

Беларусь закупіць у Расіі дывізіён зенітных ракетных сістэм новага пакалення «Тор-М2Э». Пра гэта паведаміў міністр абароны Юрый Жадобін вечарам 21 лютага ў эфіры тэлепраграмы «Актуальнае інтэрв’ю» Першага канала.

Паводле слоў кіраўніка абароннага ведамства, першая батарэя «Тор-М2Э» будзе пастаўлена ў Беларусь у 2011 годзе. Кантракт, які, як зазначыў Жадобін, быў заключаны на вельмі выгадных для краіны ўмовах, разлічаны на тры гады.

Зенітная ракетная сістэма «Тор-М2Э» з’яўляецца прадстаўніком новага пакалення баявых сродкаў СПА малой далёкасці класа «Тор». Вызначаецца павышанай эфектыўнасцю адбівання масіраваных налётаў сучасных сродкаў паветранага нападу ва ўмовах агнявога і радыёэлектроннага супрацьдзеяння.

У канцэрне СПА «Алмаз-Антэй» — распрацоўшчыку сістэмы — заяўляюць, што «Тор-М2Э» — гэта эфектыўны сродак паражэння самалётаў, верталётаў, аэрадынамічных беспілотных лятальных апаратаў, кіруемых ракет і іншых элементаў высокадакладнай зброі, якія лятаюць на сярэдніх, малых і межава малых вышынях у складаным паветраным і памехавым становішчы.

Зенітная ракетная сістэма «Тор-М2Э» на колавым шасі ствараецца ў кааперацыі з Мінскім заводам колавых цягачоў.

У складзе «Тор-М2Э» — баявая машына на колавым шасі або на гусенічным шасі; зенітны ракетны модуль з чатырма зенітнымі кіраванымі ракетамі; транспартна-зараджальная машына; транспартная машына; машыны тэхнічнага абслугоўвання; машына групавога камплекта запасных частак і прыналежнасцяў; камплект такелажнага абсталявання; трэнажор аператараў баявых машын; майстэрня тэхнічнага абслугоўвання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер5

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому6

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер5

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць