Грамадства33

Палітвязень Дзмітрый Буланаў ледзь устае з нараў

Клаўдзія Буланава, маці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках Дзмітрыя Буланава, паўторна скардзіцца ў пракуратуру на ўмовы ўтрыманьня яе хворага сына.

У скарзе жанчына прыводзіць факты, што з-за скразнякоў у камеры ў Зміцера актывізаваўся рэўматызм, што ў сваю чаргу прыводзіць да запаленьня горла, і ўскладненьняў на клапаны сэрца, ныркі і суставы. Акрамя гэтага ён мае складаныя алергічныя рэакцыі. Курс лячэньня, які ён праходзіць у ізалятары палёгкі не прыносіць, а толькі пагаршае агульны стан. Ён піша маці, што «у выніку стала горш — галаўны боль, бяссоньне, пачуцьцё сьціснутасьці ў грудной клетцы. Асабліва пад вечар — засынаю толькі з рынзасіпам».

18 лютага праз адваката сын перадаў маці, што ня змог самастойна падняцца з ложка з-за моцных болей у суставах. Сукамернікі запатрабавалі доктара, які зрабіў укол дыфлакенака. А вязня паабацалі перавесьці ў спецыялізаваны шпіталь. Аднак па стане на 19 лютага ён заставаўся ў ізалятары, праўда ў іншай камеры.

У такой сітуацыі, — паведамляе Клаўдзія Буланава у скарзе, — «мой сын знаходзіцца на мяжы страты ня толькі здароўя, але і жыцьця, паколькі ўмовы ўтрыманьня ў СІЗА № 1 не даюць магчымасьці аднавіць здароўе нават пры прыёме медыцынскіх прэпаратаў."

Да скаргі жанчына прыклала эпікрыз аб стане здароўя і акт даследваньня здароўя Зміцера.

Яна звяртаецца да пракурора, улічваючы значнае пагаршэнне здароўя сына, разгледзець пытаньне пра змяненьне меры стрыманьня на падпіску аб невыездзе.

Зміцер Буланаў быў затрыманы на плошчы Незалежнасці і асуджаны на 10 сутак. 12 студзеня ен быў ізноў змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна, а з 14 студзеня пад вартай у следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага. Увесь час знаходзіўся ў перапоўненай камеры, дзе агулам утрымліваецца каля трыццаці чалавек.

Каментары3

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну29

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну29

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць