Барысаўскі БАТЭ згуляў у гасцях унічыю з французскім «ПарыСэн-Жэрмэнам » 0:0 (першы матч — 2:2) і за кошт двух мячоў, забітых у гасцях, у 1/8 фіналу выйшаў ПСЖ.
Матч прайшоў у Парыжы на стадыёне «Парк дэ Прэнс» 24 лютага.
БАТЭ меў рэальны шанец зламаць хаду гульні на
Канцоўку другога тайма ПСЖ правёў у пастаянных атаках.
У 1/8 фіналу ПСЖ сустрэнецца з партугальскай «Бенфікай»,
якая сёння выйграла ў гасцях у нямецкага «Штутгарта» 2:0 (першы матч 1:0 на карысць лісабонскага клуба).
***
ПСЖ: Эдэль, Сеара (к), Т'ене, Камара, Люйіндула, Эрдзінч (Оаро, 67), Бадмер (Кебана, 73), Шантом, Марыс (Маканда, 83), Арман, Клеман.
БАТЭ: Гутар, Бардачоў, Сіміч, Шытаў, Юрэвіч, Ліхтаровіч (к) (Гардзяйчук, 61), Рудзік (Аляхновіч, 66), Валадзько, Няхайчык, Радзівонаў, Брэсан (Скавыш, 77),
Папярэджанні: Клеман (14), Камара (75); Шытаў (21), Няхайчик (56).
***
Скончыў свой шлях у еўракубках і познанскі «Лех», за які выступае беларус Сяргей Крывец. Палякі прайгралі ў гасцях партугальскай «Бразе» — 0:2 (першы матч 1:0).
Прайшоў у 1/8 фіналу супернік БАТЭ па групавым этапе кіеўскае «Дынама», якое і сёння разграміла турэцкі «Бэшыкташ» — 4:0 (першы матч - 4:1).
У 1/8 фіналу Лігі Еўропы 10 і 17 сакавіка згуляюць:
«Бенфіка» – ПСЖ
«Дынама Кіеў» – «Манчэстэр Сіці»
«Твентэ» – «Зеніт»
ЦСКА – «Порту»
ПСВ – «Рэйнджэрс»
«Баер» – «Вільярэал»
«Аякс» – «Спартак»
«Ліверпуль» – «Брага».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары