Грамадства11

Разгляд справы настаўніцы Ільініч працягнецца сёння

10 сакавіка суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці працягне разгляд грамадзянскай справы па іску былой настаўніцы гісторыі вышэйшай катэгорыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталлі Іллініч, якая просіць аднавіць яе на працы.

Як паведаміла Іллініч, у ходзе пасяджэння 9 сакавіка, якое доўжылася з 10 да 19 гадзін, суддзя заслухала пазіцыі бакоў і паказанні васьмі сведак, а таксама даследавала дакументы, прадстаўленыя істцом і адказчыкам. Паводле яе слоў, у чацвер пасля выступлення пракурора і спрэчак суддзя вынесе рашэнне. «Увесь ход разгляду справы сведчыць на маю карысць.

Спадзяюся, суд адновіць мяне на працы», — сказала Іллініч.

Яна была звольнена 27 студзеня дырэктарам школы Наталляй Меркуль. Настаўніца лічыць, што звальненне звязана з яе актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Іллініч 26 гадоў адпрацавала ў Талькаўскай школе, дзе стварыла краязнаўчы гурток і сайт talka.info, выдала кнігу «Талька і наваколле», даследуе нацыянальна-вызвольнае паўстанне 1863 года супраць Расійскай імперыі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў Ігуменскім павеце, штогод праводзіць Талькаўскі фестываль — свята, які любяць школьнікі і добра ведае грамадскасць. Сярод яе выхаванцаў — філосафы, сацыёлагі, гісторыкі і фалькларысты.

Па сваіх поглядах Іллініч з’яўляецца прыхільніцай ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння, але не ўваходзіць ні ў якую палітычную партыю. Брала актыўны ўдзел у шэрагу выбарчых кампаній — збірала подпісы за дэмакратычных кандыдатаў і была назіральнікам.

5 студзеня супрацоўнікі КДБ і МУС правялі ў яе доме вобыск, забралі сярод іншага флэшкарту фотаапарата і сістэмны блок камп’ютара. Праз некаторы час настаўніцу звольнілі з працы, нягледзячы на хадайніцтвы старшыні школьнай прафсаюзнай арганізацыі, бацькоў вучняў і выпускнікоў.

Безвыніковымі былі звароты Іллініч да начальніка аддзела адукацыі Пухавіцкага райвыканкама Таццяны Чарнышовай і міністра адукацыі Сяргея Маскевіча з просьбай аказаць садзеянне ў аднаўленні на працы. У сувязі з гэтым 10 лютага Іллініч падала заяву ў суд. 1 сакавіка суддзя Святлана Акуліч правяла папярэдняе слуханне грамадзянскай справы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць