Грамадства8181

Някляеў узяўся за старое

Лідар «Гавары праўду» вырашыў спыніць цэны і патраціў на рынку 175 тыс. за 20 хвілін.

31 мая, праз дзесяць дзён пасля вызвалення, Уладзімір Някляеў разам з актывістамі кампаніі «Гавары праўду» распачаў акцыю «Сто пытанняў ураду».

Месцам яе пачатку быў абраны Чэрвеньскі рынак сталіцы. Актывісты кампаніі вырашылі праверыць, на колькі хопіць 295 тысяч — мінімальнай сумы, адведзенай дзяржавай на месячны запас прадуктаў. Някляеву іх хапіла на 20 хвілін.

Паход на рынак, які неўзабаве закрыюць, пачаўся нервова. На самога Някляева і невялікую групу журналістаў адразу накінуўся начальнік аховы рынка.

«Што вы тут здымаеце? Хто вам дазволіў? Я начальнік аховы, я вам забараняю!», — нервова крычаў невялікі мужчына і хапаўся рукамі за аб’ектыў фотакамеры.
З-за яго спіны на Някляева накінуўся малады грузчык нецвярозага выгляду, выкрыкваючы пагрозы ў нецэнзурнай форме. Яны, гэтыя пагрозы, начальніка аховы чамусьці не зацікавілі — ён працягваў турбавацца прысутнасцю на рынку людзей з фота- і відэатэхнікай. Аднак пасля патрабаванняў прынесці дакумент, які забараняе журналістам фатаграфаваць і здымаць відэа ён некуды знік. Замест яго з’явіліся людзі ў цывільным, якія ўжо самі здымалі Някляева і журналістаў на відэа.

Тым часам лідар «Гавары праўду» імкліва траціў свой невялікі бюджэт. Вяндліна, сала, каўбаса, сыр, тварог — па кілаграме ўсяго гэтага ўмясцілася ў невялікую торбу, а грошай засталося толькі на гародніну. Прычым набыць мяса і рыбу не ўдалося — першага на рынку ўвогуле не было, а якасць рыбы (якой таксама было вобмаль) купцоў не задаволіла.

«Здымайце, здымайце гэтыя цэны, гэтыя пустыя прылаўкі. Гэта ўжо немагчыма трываць», — падгаворвалі журналістаў некаторыя людзі.
Прадпрымальнікі таксама зацікавіліся нечаканым госцем: «Фатаграфуйце. Можа нас не закрыюць. А можа наадварот — адразу і закрыюць пасля вас».

Грошы ў Някляева тым часам сканчаліся. Пасля набыцця кілаграма яблыкаў, бульбы, капусты, радыскі і зеляніны з месячнага бюджэту засталося толькі 120 тысяч. «Хопіць. Хаця б на некалькі дзён яшчэ пакінуць трэба. Як ні лічы і як ні старайся захаваць фігуру — месяц пражыць за гэта проста немагчыма», — заявіў ён і накіраваўся з жонкай да машыны, каб пакінуць там пакункі з прадуктамі. Гэта асабліва ўсцешыла моцных хлопцаў у цывільным, якія відавочна не ведалі, што ім рабіць з гэтым кліентам.

«Калі параўноўваць цэны датурэмныя і сённяшнія, то яны папаўзлі. Я патраціў амаль палову мінімальнага сямейнага бюджэту за раз». Паскардзіўся і на немагчымасць пагаварыць з людзьмі: «Запалохалі людзей, разагналі іх. Я хацеў пагаварыць пра лёс самога рынку, які пойдзе пад знос. 1300 працоўных месцаў, у сто разоў больш людзей, якія карыстаюцца яго паслугамі — паўстае канфліктная сітуацыя паміж уладай і людзьмі, якія хочуць мець тут рынак».

Скончыўся візіт Някляева на Чэрвеньскі рынак кароткай размовай з эмацыйным пенсіянерам, які назваў лідара «Гавары праўду» «мюнхенцам» і заявіў, што «даляры яму «на х. не патрэбныя».

Каментары81

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць