Спорт44

ФК «Дынама» (Мінск) лічыць «абсалютна неапраўданымі» дзеянні АМАПа на матчы ў Бабруйску

Футбольны клуб «Дынама» (Мінск) 31 мая выступіў з заявай адносна інцыдэнту 27 мая падчас матчу чэмпіянату Беларусі з бабруйскай «Белшынай».

«На 68-й хвіліне сустрэчы пасля гола Рафаэла Ледэсмы футбалісты мінскага „Дынама“ падбеглі да фан-сектара, каб раздзяліць радасць ад гэтага поспеху са сваімі балельшчыкамі. Адзін з супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія забяспечвалі бяспеку матчу, чамусьці ўспрыняў бурнае праяўленне эмоцый на дынамаўскай трыбуне як пагрозу ўзнікненню беспарадкаў і прымяніў спецсродак. Ад распыленага газу пацярпелі некалькі чалавек з фанатаў, у тым ліку пяцігадовае дзіця, якое прыехала з бацькам на футбол», — зазначаецца ў заяве.

«Вывучэнне відэазапісу гэтага эпізоду і паказанні відавочцаў даюць падставу сцвярджаць,

што балельшчыкі не выскоквалі на поле і не давалі супрацоўнікам АМАПа падставу для такіх дзеянняў, якія, на наш погляд, былі абсалютна неапраўданымі», — мяркуюць у клубе.

Разам з тым клуб «абураны спробамі шэрагу сродкаў масавай інфармацыі надаць інцыдэнту палітычную афарбоўку». «Як растлумачылі ў гутарцы з кіраўніцтвам клуба прадстаўнікі фанацкага руху, якія прысутнічалі на матчы, выкрыкі „Ненавідзім рэжым!“ былі справакаваныя неадэкватнымі дзеяннямі супрацоўнікаў магілёўскага АМАПа і выказвалі выключна пратэст супраць прадузятага стаўлення праваахоўных органаў да балельшчыкаў, імкнення загнаць іх у строга акрэсленыя рамкі і пазбавіць магчымасці свабодна выказваць эмоцыі. А ўсім, хто хоча ўкласці ў скандаванне фанатаў нейкі іншы сэнс, хочацца нагадаць: футбол па-за палітыкай», — гаворыцца ў заяве.

У «Дынама» зазначаюць, што праблема ўзаемаадносін фанатаў і міліцыі існуе не першы дзень. «Неаднаразова праводзіліся сустрэчы фанатаў з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, АБФФ і клуба, падчас якіх удалося дасягнуць разумення па некаторых пытаннях. На жаль, часам яшчэ здараюцца інцыдэнты накшталт таго, што адбыўся ў Бабруйску», — падкрэсліваюць у клубе.

«Дынама» заклікае кіраўніцтва органаў правапарадку і федэрацыю

«звярнуць увагу на тое, што здарылася, і прыняць адпаведныя захады, каб выключыць у будучым такія з’явы, якія негатыўна адбіваюцца на іміджу беларускага футбола».
Сам клуб «будзе працягваць працаваць з балельшчыкамі, скіраваную на павышэнне культуры балення, а таксама весці дыялог з органамі правапарадку і шукаць кампрамісныя рашэнні, якія задаволяць усе бакі».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць