У Магілёве на гэтым тыдні пачнуць працаваць сацыяльныя крамы, пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў.
Гэта крамы, дзе будзе прадстаўлены асартымент сацыяльна значных тавараў, у якіх прымяняюцца мінімальныя гандлёвыя надбаўкі: каўбасныя, малочная прадукцыя, хлебабулачныя вырабы і крупы ўсіх відаў.
З 8 чэрвеня па такой сістэме пачне працаваць крама № 2 прадпрыемства «Бакалея», дзе з 8 да 12 гадзіны будзе давацца зніжка на тавары пры прад’яўленьні пенсійнага пасведчання. У канцы тыдня да яго далучацца крамы № 88 і № 1 прадпрыемства «Задняпроўе» Магілёва.
Зараз прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні сістэмы «лаяльнасці» ў універмагу «Цэнтральны» абласнога цэнтра. Тут у секцыі «Адзенне» будуць прадастаўляцца зніжкі на набыццё дзіцячага адзення школьнага асартымента для шматдзетных сем’яў. Магілёўскі гіпермаркет плануе выпусціць партыю дысконтных карт спецыяльна для пенсіянераў, а крамы сеткі «Еўраопт» не ўжываюць гандлёвых надбавак па асобных групах сацыяльна значных тавараў — на мінулым тыдні тут прадавалі па сабекошце малочную прадукцыю.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары