Эканоміка8888

Пасля пратэсту аўтамабілістаў Лукашэнка загадаў знізіць цэны на бензін

З іншага боку, зніжэнне цаны можа зноў прывесці да дэфіцыту паліва.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў з заўтрашняй раніцы знізіць цэны на нафтапрадукты, самы дарагі бензін павінен каштаваць не больш як 4,5 тыс. рублёў.

«Давайце дамовімся, што паліва з заўтрашняй раніцы будзе не 5 200, не 5 100, а максімум 4500 рублёў», — сказаў Лукашэнка.

«Таму можаце ісці і абвясціць усім: 4500 — гэта максімум», — заявіў ён у сераду на нарадзе па эканамічных пытаннях, паведамляе Інтэрфакс.

Разам з тым, Лукашэнка адзначыў, што ў далейшым цана на бензін не будзе рэзка расці,

а будзе прывязаная да курса даляра, калі ён ўсталюецца.

«І да 1 студзеня, калі ў нас будзе курс ці то 5 000, ці то 4 500: калі 4 500 — такім і застанецца, калі 5 000 — значыць, да 1 студзеня будзеце працаваць па цэнаўтварэнні, у квартал дадаючы па 2—3%, калі гэта трэба будзе, але не на 30%", — сказаў ён. «Вось і ўсё маё рашэнне наконт паліва», — заключыў ён. Лукашэнка таксама дадаў,

што, магчыма, прыйдзецца адкручваць цэны і па іншых групах тавараў.

Нагадаем, што ўчора некалькі соцень аўтамабілістаў заблакавалі цэнтр Мінска, пратэстуючы супраць павышэння цэнаў на бензін, якое адбылося ў ноч на 7 чэрвеня.

Цана дызельнага паліва вырасла да 5100 рублёў за літр (павелічэнне кошту на 30,8%), бензіну А92 — 5100 рублёў за літр (быў 3 950, рост на 29,1%), А95 — 5800 рублёў за літр (4 350, рост на 33,3%), А80 — 4950 рублёў за літр (3 850, рост на 28,6%).

З пачатку год рост цэн на бензін склаў 100%. 1 студзеня 2011 года літр бензіна А92 складала 2 520 рублёў.

Новыя цэны на аўтамабільнае паліва будуць выглядаць наступным чынам:

Дызель — 4450 рублёў за літр (ранейшы кошт — 5100 рублёў). Зніжэнне цаны — 13%

Н80 — 4000 (4950). мінус 19%

А92 — 4200 (5100). мінус 18%

А95 — 4500 (5800). мінус 22%

Паводле інфармацыі, атрыманай карэспандэнтам nn.by ад супрацоўніцы канцэрна «Белнафтахім», для ўстанаўлення цэнаў была скліканая тэрміновая нарада.
Кіраўніцтва «Белнафтахіма» яшчэ падчас папярэдняга росту цэнаў на паліва прасіла ўсталяваць цэны на ўзроўні 5500–6000 рублёў за літр паліва.
Меркавалася, што падаражанне складзе 45%. Прадстаўнікі Міністэрства эканомікі не дазволілі падняць цэны так высока, прапанаваўшы спыніцца на ўзроўні 30%. Каб праз тыдзень-два ўзняць кошт паліва яшчэ на 15%, да чаканых 6000 рублёў за літр.

Пакуль невядома, зніжэнне цаны адбудзецца за кошт змяншэння акцызаў (у такім выпадку грошы згубіць бюджэт) альбо непасрэдна за кошт прыбытку «Белнафтахіма».
Пры апошнім варыянце нафтаперапрацоўка стане для канцэрна канчаткова нявыгаднай.

У любым выпадку зніжэнне цаны можа прывесці да дэфіцыту паліва па ўсёй Беларусі.

Мяркуецца, што зноў будзе ўведзена абмежаванне на аб’ём адзінаразовай запраўкі (20 ці 25 літраў).

Каментары88

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць