Інцыятыўная група па арганізацыі Усебеларускага Народнага Сходу прыняла рашэнне пачаць працу Арганізацыйнага камітэта.
На гэты момант у аргкамітэт Народнага Сходу ўвайшлі лідары і актывісты розных грамадскіх і палітычных арганізацый: Генадзь Фядыніч, Віктар Івашкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Леў Марголін, Валерый Ухналёў, Вінцук Вячорка, Анатоль Сідарэвіч, Мікалай Пахабаў, Вацлаў Арэшка, Павал Юхневіч.
Сустаршынямі абраны Віктар Івашкевіч і лідар прафсаюзу работнікаў РЭП Генадзь Фядыніч. Магчымае павелічэнне колькасьці сустаршыняў, зыходзячы з функцыянальных патрэбаў. «Кожны ўкладае свае магчымасьці, здольнасьці, рэсурсы. Тут не патрэбны той, хто не збіраецца нічога рабіць» — адзначалі сябры аргкамітэта.
Аргкамітэт абмеркаваў пытанні пашырэння ініцыятывы Сходу ў рэгіёнах і магчымасьці ўдзельнікаў па інфармаванні насельніцтва, паведамілі» ў
Нагадаем, што Усебеларускі Народны Сход прапанавана правесці 8 кастрычніка. Але сябры Аргкамітэта не выключаюць, што калі сацыяльная сытуацыя будзе пагаршацца, тэрміны могуць быць набліжаныя. Улетку будзе разгортвацца інфармацыйная кампанія.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары