Усяго патроху77

У Батанічным садзе расквітнеў каньяк + фота

Вышыня — адзін метр.

У экспазіцыйнай аранжарэі Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі ўпершыню расквітнела экзатычная расліна амарфафалюс каньяк з барвовымі кветкамі да метра ў вышыню і пахам гнілога мяса.

Расліна толькі нядаўна набытая для аранжарэі. Яе радзіма — Паўднёва-Усходняя Азія, у народзе расліну завуць «змяіная пальма» за складаную будову кветкі і падабенства да пальмы

. Квітнее расліна нядоўга — тыдзень-паўтара, таму жадаючым убачыць яе кветкі варта паспяшацца.

Цяпер у аранжарэі таксама квітнее рэдкай прыгажосці кветка з вострава Мадагаскар страліцыя каралеўская, якая ў адрозненне ад амарфафалюса каньяка мае прыемны водар. Акрамя таго, наведнікі змогуць палюбавацца на красаванне 15 відаў архідэй, а таксама антурыумаў, спатыфілумаў, фікусаў і пальмаў. Спеюць папаі.

Цікавасць для наведнікаў таксама ўяўляе аранжарэя цытрусавых раслін — ліманарый. Ён дзівіць багаццем пладоў цытрын, памяранцаў, мандарынаў, грэйпфрута. Некаторыя плады цытрыны дасягаюць аднаго кілаграма вагой. Усяго ў калекцыі ліманарыя больш за 100 гатункаў цытрусавых, а таксама такія расліны, як карлікавы гранат, інжыр, лаўр высакародны, кававае дрэва.

Таксама на тэрыторыі Батанічнага саду цяпер можна пакатацца на лыжах, наведаць хвойны сад, проста палюбавацца зімовым пейзажам.

Батанічны сад быў закладзены ў 1931 годзе на плошчы каля 100 га. Гэта найбуйнейшы зялёны масіў цэнтральнай частцы Мінска. Тут налічваецца да 11 тыс. найменняў раслін, у тым ліку каля 2,4 тыс. відаў і гатункаў трапічных і субтрапічных раслін.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць4

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць