Здарэнні22

Двое новапалачанаў асуджаныя за падпал машыны былога начальніка ІЧУ

Суд Наваполацка вынес вырак двум жыхарам гэтага горада, якія падпалілі ў верасні мінулага года аўтамабіль былога начальніка ізалятара часовага ўтрымання Наваполацкага ГАУС.

Здарэнне адбылося ў двары жылога дома ў мікрараёне Васілеўцы. Падчас п’янкі ў двары хтосьці з сабутэльнікаў няўхвальна адазваўся пра былога начальніка ізалятара часовага ўтрымання і сказаў, што нядрэнна было б яго пакараць. Задуманае вырашылі выканаць двое прыяцеляў — неаднаразова судзімы мясцовы жыхар і яго знаёмы-алкаголік. Уначы яны абклалі колы рыззём, аблілі іх саляркай і чыркнулі запалкай. У аўтамабілі «Аўдзі А6», які належаў начальніку ІЧУ, выгарала задняя частка — школа склала каля 20 млн рублёў. Акрамя таго, пацярпеў аўтамабіль «Таёта», што стаяў побач.

Раней судзімага новапалачаніна суд асудзіў на тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго змоўшчык адпраўлены на прымусовае лячэнне ад алкагалізму і атрымаў 4 гады абмежавання волі. Таксама з вінаватых спагнана 25 млн рублёў матэрыяльнай і маральнай шкоды.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць