Грамадства11

Міліцыя абмяжоўвае кантакты з сям’ёй расстралянага Уладзіслава Кавалёва

24 красавіка да Кавалёвых прыязджалі супрацоўнікі расійскага тэлебачання. За дзве гадзіны да іх візіту ў двары з'явілася машына з міліцыянтамі.

Любоў Кавалёва, маці другога расстралянага — Уладзіслава Кавалёва, паведаміла: «Мы чакалі тэлежурналістаў, яны рыхтуюць праграму ў серыі "Чалавек і закон". Але толькі яны пад’ехалі на таксі, як з "жыгулёнка" выскачылі міліцыянер і супрацоўнік АМАПа, кінуліся да здымачнай групы, не пускалі іх у дзверы пад’езду. Я спусцілася да ўваходу, запытала, чаму да мяне не пускаюць людзей. Тады журналістаў упусцілі ў пад’езд, але перапісаўшы іхныя асабістыя звесткі».

Любоў Кавалёва кажа, што міліцыянеры ёй тлумачылі, нібыта ад суседзяў паступілі скаргі ў службу «102» на нейкіх журналістаў, якія шукаюць «лабараторыю» Дзмітрыя Канавалава. Гэта другі абвінавачаны ў падрыхтоўцы і здзяйсненні выбуху 11 красавіка мінулага года, якога таксама расстралялі паводле выраку Вярхоўнага суда.

Аднак сям’я Канавалавых жыве ў суседнім доме — там і была, паводле следства, «лабараторыя тэрарыстаў». Бацькоў расстралянага Дзмітрыя Канавалава пасля выбуху ў мінскім метро ўзялі пад ахову і паўсюль суправаджаюць людзі ў цывільным.

Любоў Кавалёва ад такой аховы адмовілася яшчэ год таму — яна кажа, што ёй ніхто і нічога не пагражае. Яна не верыць у вінаватасць сына, лічыць, што справа «віцебскіх тэрарыстаў» сфабрыкаваная і выступае супраць смяротнага пакарання.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць