Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Валянціны Двараковай, завезлі яе ў пастарунак, дзе ў дзяўчыны знялі адбіткі пальцаў.
Супраць яе склалі пратакол нібыта за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» (так яны ацанілі бел-чырвона-белы сцяг у яе руках) і адпусцілі. Паводле звестак праваабаронцаў, агулам пасля акцыі ў сталіцы былі затрыманыя каля 40 чалавек. Восем расіянаў і дзве беларускі неўзабаве былі адпушчаныя.
Сярод тых, хто заставаўся ў ліку 30 чалавек у Савецкім РУУС, — Мікола Дземідзенка, Міхась Мускі, Раман Васільеў.
Нагадаем, учора ў беларускай сталіцы прайшоў «Чарнобыльскі шлях», які сабраў да 2 тысяч чалавек. Акцыя была дазволеная мінскімі ўладамі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары