Усяго патроху3333

Міліцыя пачала праверку бэйсджампера, што скокнуў з высоткі ў Каменнай Горцы

Скачок мінскага бэйсджампера з даху 25-павярховага дома ў Каменнай Горцы нарабіў шмат шуму ў інтэрнэце.

За некалькі дзён відэазапісы, выкладзеныя на YouTube, набралі каля 50 тысяч праглядаў. Меркаванні інтэрнэт-карыстальнікаў падзяліліся: адны захапляюцца адвагай смельчака, іншыя асуджаюць яго: маўляў, падае кепскі прыклад і падвяргае небяспецы іншых людзей. Як стала вядома, экстрэмалам ужо зацікавіліся ў міліцыі.

- У дачыненні да маладога чалавека распачатая праверка, - растлумачылі ў ГУУС Мінгарвыканкама. - У яго дзеяннях угледжваюцца прыкметы дробнага хуліганства. Таксама варта высветліць, якім чынам маладыя людзі змаглі бесперашкодна трапіць на дах, чаму доступ туды быў адкрыты.

Паводле Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях,

за дробнае хуліганства прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь (ад 200 тыс. да 3 млн рублёў) або адміністрацыйны арышт.

- З такімі выпадкамі міліцыі ўжо даводзілася сутыкацца. Былі прэцэдэнты, калі здымалі падлеткаў з даху недабудаванага дома на вуліцы Броўкі, дзе экстрэмалы скачуць з вяроўкай, - працягваюць у ГУУС. - Усё заканчвалася альбо папярэджаннем, альбо гутаркай з бацькамі, альбо штрафам за дробнае хуліганства.

Дарэчы, да расследавання падключыліся жыхары дома №6 па вул. Нёманскай, з даху якога і быў зроблены скачок. Вось што піша з гэтай нагоды ўдзельнік форуму Onliner.by, зарэгістраваны пад імем krikss: «Чувак трапіў у пад'езд, за ім пагналася кансьержкі, далей ён па пажарцы дайшоў да 27-га, адкрыў акно і трапіў на балкон 27-га паверха, далей па калідорах 27-га да дзвярэй на дах, у дзвярэй на дах быў зламаны замок, таму яны былі адчыненыя. 2 месяцы таму пакідаў заяўку ў кансьержкі ў журнале для сталяра, але ніякіх рухаў да скачку з даху не адбывалася. Як толькі пайшоў звон, сталяр тут жа заблакаваў дзверы, мне вось адзінае незразумела: пішаш-пішаш гэтыя заяўкі, а для каго?»

Каментары33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць