Эканоміка

Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічаны да 843,9 тыс. рублёў

Бюджэт пражытачнага мінімуму 1 жніўня павялічаны на 13,6% — гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 698 ад 27 ліпеня. Новы паказчык будзе дзейнічаць з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года.

Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва склаў 843.870 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 923.320 рублёў, для пенсіянераў — 697.280, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 707.750, дзяцей ад трох да шасці гадоў — 890.460, дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 949.090, дзяцей-студэнтаў — 855.280 рублёў.

Адпаведна на 13,6% павялічаныя памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Павялічваюцца памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2012 года па артыкулах расходаў:
прадукты харчавання — 59,2%; плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 7%; прадметы гардэробу — 20,3%; тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння — 4,6%; прадметы першай неабходнасці, санітарыя і лекі — 2,5%; бытавыя і транспартныя паслугі — 5%; узносы і плацяжы — 1,4%.

    Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь» БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем’ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ уяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы. Для працаздольнага насельніцтва БПМ прымяняецца для вызначэння сумы ўтрымання сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага межавага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.

Каментары

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць