Грамадства44

Мінюст прадпісаў Партыі БНФ «выправіцца»

Міністэрства юстыцыі прадпісала Партыі БНФ устараніць парушэнні заканадаўства і статута партыі.

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, да іх паступіў ліст Мінюста пад назвай «Аб парушэннях патрабаванняў заканадаўства і статута» за подпісам намесніка міністра юстыцыі Ігара Тушынскага. У ім пералічваюцца парушэнні, якія, на думку Мінюста, былі дапушчаны партыяй у арганізацыі справаводства, уліку членаў, афармлення бланкаў для афіцыйнай перапіскі, выкарыстання партыйнай сімволікі. Мінюст адзначае, што гэтыя парушэнні носяць грубы характар і могуць стаць падставай для вынясення Партыі БНФ пісьмовага папярэджання.

У лісце таксама прапануецца на працягу месяца ўстараніць недахопы ў дзейнасці, прыняўшы адпаведныя рашэнні партыйных органаў.

Кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч звязвае ўвагу Мінюста з актыўнасцю, якую разгарнулі рэгіянальныя структуры партыі ў рамках парламенцкай выбарчай кампаніі.

«Безумоўна, увага кантрольных органаў выклікана тым, што партыя ў ходзе выбарчай кампаніі актывізавала сваю дзейнасць. Мы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства паведамілі ў Міністэрства юстыцыі аб скліканні пазачарговага з’езда Партыі БНФ па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты, які пройдзе 4 жніўня. І адразу ж пасля гэтага быў атрыманы гэты ліст з заўвагамі да бланкаў і ўліку членаў. Не выключана, што такім чынам можа рыхтавацца глеба для таго, каб паставіць пад сумненне партыйнае вылучэнне нашых кандыдатаў», — сказаў Янукевіч.

Ён адзначыў, што па большасці са спрэчных заўваг Мінюсту раней ужо былі дадзены тлумачэнні.
Тым не менш Партыя БНФ плануе ўстараніць недахопы, указаныя ў лісце, у прыватнасці будуць падрыхтаваны і прыняты новыя ўзоры партыйных бланкаў.

«Мы прыкладзем усе намаганні да таго, каб не даць падстаў аспрэчваць рашэнні з’езда па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты», — заявіў Янукевіч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі на чэмпіянатах свету па футболе згулялі маці і сын

Паўтара дзясятка беларусаў і расіян затрымалі за махінацыі з дарагой маскоўскай нерухомасцю

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць