Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт назваў «глупствам» абвінавачанні, што прагучалі ў адрас шведскага пасла Стэфана Эрыксана з беларускага боку.
«Сапраўднае глупства, — напісаў Більт у „Твітары“, каментуючы сюжэт пра шведскага дыпламата, паказаны беларускім тэлеканалам АНТ. — Беларускія дзяржаўныя медыя запусцілі кампанію паклёпу на Швецыю і нашага пасла».
Як ужо паведамлялася, канал АНТ абвінаваціў Стэфана Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі. «Ёсць інфармацыя, што ў 2010 годзе Стэфан Эрыксан неаднаразова асабіста перадаваў інструкцыі, грошы радыкальным групоўкам, экстрэмістам, якія рыхтавалі сілавую акцыю супраць Беларусі накшталт «арабскай вясны», — было заяўлена вечарам 3 жніўня.
У перадачы таксама сцвярджалася, што шведская дыпмісія ў Мінску была замешана ў кантрабандзе: «5 чэрвеня 2012 года праваахоўнымі органамі Беларусі была спынена спроба ўвозу партыі літаратуры невядомага зместу ў буйным аб’ёме без неабходных суправаджальных тлумачальных дакументаў. Пасля адмовы даць доступ да грузу аўтамабіль пасольства Швецыі выехаў на тэрыторыю Літвы. Пасол Эрыксан фактычна пакрываў кантрабанду».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары