Грамадства33

Павышаць кошт праезду ў метро пакуль не плануецца

Сабекошт праезду ў метро складае 3.800–4.000 рублёў,
заявіў на прэс-канферэнцыі 7 жніўня начальнік КУП «Мінскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня. Ён нагадаў, што цяпер пасажыры аплачваюць 1.500 рублёў за адну паездку.

Паводле яго слоў, рашэнне пра павышэнне кошту праезду прымае Мінгарвыканкам па ўзгадненні з Мінэканомікі, і «яно залежыць ад узроўню жыцця мінчан». Пакуль прапаноў з нагоды павышэння тарыфу не было, паведаміў начальнік метро.

Ён таксама адзначыў, што акупнасць метро складае 55%, 45% датуецца з бюджэту горада.
Метро зарабляе не толькі за кошт перавозкі пасажыраў, але таксама рэкламы і арэнды. Штомесяц ад рэкламы ў вагонах атрымліваюць выручку ў 693 млн. рублёў, на станцыях — 150 млн., за арэнду — 472 млн. рублёў.

Разам з тым, адзначыў кіраўнік, аказанне паслуг грамадскіх туалетаў стратнае.
Таксама стратная праца ліфтаў і прылад для інвалідаў. «Але такія паслугі сацыяльна значныя і неабходныя», — адзначыў Юрэня.

Што да сярэдняй заработнай платы работнікаў метро, то Юрэня паведаміў, што ў ліпені яна складзе 4,6 млн. рублёў, у чэрвені была 4 млн. Сёлета зарплата павялічвалася чатыры разы, штораз на 15%.

Машыністы атрымліваюць ад 7 да 9 млн. рублёў штомесяц.

Паводле слоў Юрэні, сёння ў метро працуе 4.300 чалавек, метро за мінулы год перавезла 268 млн. пасажыраў, у сярэднім штодня перавозіцца 732 тыс. пасажыраў.

Паводле слоў Юрэні, увод новых трох станцый метро гэтай восенню павялічыць пасажырапаток, як чакаецца, на 7%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць