Меркаванні1010

Хто лепшы для Беларусі — Ромні ці Абама?

Лагвінец: «Калі Ромні стане прэзідэнтам, можна чакаць, што пазіцыя ЗША адносна Беларусі стане больш актыўнай».

У ЗША ў гэтыя дні працягваецца нацыянальны зьезд Дэмакратычнай партыі. Ужо зараз вядома, што на прэзыдэнцкіх выбарах 6 лістапада апанэнтам цяперашняга кіраўніка дзяржавы дэмакрата Барака Абамы будзе кандыдат ад партыі Рэспубліканцаў былы губэрнатар штату Масачусэтс Міт Ромні. Які з гэтых палітыкаў зьвяртае больш увагі на беларускую праблематыку? Перамога якога кандыдата — дэмакрата альбо рэспубліканца — дасьць больш шанцаў беларускай дэмакратыі? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.

Віталь ​​Цыганкоў: «Беларусы назіраюць за прэзыдэнцкай кампаніяй у ЗША ня толькі з адстароненым інтарэсам, але і з роздумам пра тое, якую палітыку можа праводзіць той ці іншы кандыдат. Ці можна ўжо цяпер, абапіраючыся на праграмы кандыдатаў, на папярэднія 4 гады прэзыдэнцтва Абамы, сказаць, які з кандыдатаў будзе зьвяртаць больш увагі на беларускую тэматыку?»

​​Алесь Лагвінец: «Замежная палітыка ЗША адзначаецца пасьлядоўнасьцю. ЗША хочуць бачыць Беларусь дэмакратычнай эўрапейскай краінай, якая шануе правы сваіх грамадзянаў. Розныя адміністрацыі аддавалі пэўную ўвагу сытуацыі ў Беларусі, быў прыняты „Акт у падтрымку дэмакратыі“, які ўвесь час аднаўляецца. Цяперашняя адміністрацыя Абамы, дарэчы, таксама аднавіла дзеяньне гэтага Акту. Можна сказаць, што ЗША нязьменна выяўляюць зацікаўленасьць у тым, каб у Беларусі паступова адбыліся дэмакратычныя пераўтварэньні».

Цыганкоў: «Вы маеце рацыю наконт пэўнай пасьлядоўнасьці, але той самы „Акт аб дэмакратыі“ быў прыняты падчас прэзыдэнцтва рэспубліканца Буша-малодшага, а дэмакрат Барак Абама, у адрозьненьне ад Буша, нашмат радзей узгадваў Беларусь у сваіх публічных прамовах...»

Лагвінец: «Вядома, пэўныя адрозьненьні ёсьць. Вядома, што замежная палітыка Абамы больш мяккая, кансэнсусная. Абама паспрабаваў перазагрузіць адносіны з Расеяй, і, магчыма, зь меншай цікавасьцю глядзеў на рэгіён Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

У той самы час рэспубліканцы маюць больш прынцыповы і цьвёрды падыход у міжнародных справах. Яны кажуць, што нельга заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў Расеі, і не крытыкаваць гэта. Яны за тое, каб актыўна змагацца супраць „кепскіх хлапцоў“.

Калі Ромні стане прэзыдэнтам, можна чакаць, што пазыцыя ЗША адносна Беларусі стане больш актыўнай. Мы ведаем, што падчас нядаўняга візыту ў Польшчу Міт Ромні ўзгадаў „дыктатарскі рэжым“ у Беларусі і сказаў, што вызначальнае для людзей — іхняе змаганьне за свабоду».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ5

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ5

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць