Грамадства

25 красавіка «Газпром» разгледзіць удзел у «Белтрансгазе»

25 красавіка савет дырэктараў ААТ «Газпром» разгледзіць пытанне аб удзеле кампаніі ў ААТ «Белтрансгаз», паведаміла прэс‑служба «Газпрома».

Нагадаем, што зараз бакі вядуць перамовы аб стварэнні на базе «Белтрансгазу» сумеснага прадпрыемства па транспарціроўцы нафты. Згодна з папярэднімі дамоўленасцямі, СП павінна быць створана да 1 чэрвеня 2007 года.

Паводле звестак расійскай газеты «Коммерсантъ», 25 красавіка кіраўніцтва «Газпрома» плануе зацвердзіць здзелку па куплі акцый «Белтрансгазу». Выданне таксама паведамляе, што нядаўна ўрад Беларусі звярнуўся да Расіі з просьбай прадаставіць стабілізацыйны крэдыт у памеры 1,5 млрд. долараў. «У адрозненне ад папярэдніх крэдытаў, якія Расія прадастаўляла Беларусі, у гэты раз прад’яўляюцца больш сур’ёзныя патрабаванні да ўмоў, на якіх гэты крэдыт можа быць выдадзены. Магчыма, пад залог акцый, — піша «Коммерсантъ». — А паколькі ў Беларусі толькі адно прадпрыемства ацэнена па міжнародных стандартах — ААТ «Белтрансгаз», расійскі бок можа запатрабаваць забеспячэння гэтага крэдыту акцыямі гэтага прадпрыемства. Зыходзячы з рыначнай ацэнкі «Белтрансгазу», праведзенай галандскім банкам «ABN Amro» восенню 2006 года, для забеспячэння гэтай здзелкі спатрэбіцца 20‑30% акцый «Белтрансгазу».

«Атрыманне крэдыту на такіх умовах будзе азначаць фактычную перадачу акцый «Белтрансгазу» «Газпрому» — нават без стварэння СП», — адзначае расійскае выданне.

Ва ўрадзе Беларусі і «Газпроме» ход перамоў па стварэнні СП не каментуюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць