Грамадства4242

Зянону Пазьняку — 63 гады

Сёньня свой 63‑ці дзень народзінаў сьвяткуе Зянон Пазьняк.

Сёньня свой 63‑ці дзень народзінаў сьвяткуе Зянон Пазьняк. Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаваньняў.

***

Зянон Пазьняк нарадзіўся 24 красавіка 1944 г. у мястэчку Суботнікі (сёньня гэта Івейскі р‑на Гарадзенскай вобласьці). Ягоны бацька Станіслаў быў мабілізаваны ў Чырвоную армію ўлетку 1944 г. і загінуў на фронце на тэрыторыі Польшчы ў сьнежні 1944 г.

З. Пазьняк скончыў сярэднюю школу ў родных Суботніках, у 1967 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна‑мастацкі Інстытут, у 1972 г. асьпірантуру пры Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклёру АН Беларусі. У 1981 г. абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.

Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна‑адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў Інстытуце мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі: раскопкі Менску, Лоску і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.

У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледаваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных саветамі. Зянон Пазьняк — адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (1988 г.).

З траўня 1990 года па студзень 1996 г — дэпутат Вярхоўнага Савету 12‑га скліканьня, кіраўнік дэпутацкай апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989‑1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел‑Чырвона‑Белага Сьцягу, гербу Пагоня і сувэрэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна‑эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны.

У сакавіку 1996 года, унікаючы арышту, пакінуў Беларусь. Ад гэтага часу жыве між ЗША, дзе атрымаў палітычны прытулак, і Варшавай.

Паводле сайту pazniak.org

Каментары42

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць