Грамадства22

8 гадоў таму зьнік генэрал Юры Захаранка

Сябры АГП наведаюць сёньня на Гомельшчыне маці Юр’я Захаранкі, а актывісты моладзевых арганізацый правядуць шэраг акцый, каб нагадаць грамадзтву, што памятаюць зьніклых лідэраў і патрабуюць ад улады даць адказ пра лёс яе выкрадзеных апанэнтаў.

Дагэтуль сваякі і паплечнікі былога міністра ўнутраных спраў ня ведаюць пра ягоны лёс. Сябры АГП наведаюць сёньня на Гомельшчыне маці Юр’я Захаранкі, а актывісты моладзевых арганізацый правядуць шэраг акцый, каб нагадаць грамадзтву, што памятаюць зьніклых лідэраў і патрабуюць ад улады даць адказ пра лёс яе выкрадзеных апанэнтаў.

Сёньня група сябраў Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі на чале з Анатолем Лябедзькам наведае маці Юр’я Захаранкі.

«Гэты чалавек з абоймы нацыянальных лідэраў. Ён быў адным з кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары 2001 году, і тое, што яго ня стала, тое, што зь ім зрабілі, сьведчыць, што ў яго быў моцны патэнцыял... Шкада яго родных, блізкіх. Сёньня нашы людзі з кіраўніцтва партыі, з прэсавай службы паедуць на Гомельшчыну да маці Юр’я Захаранкі, якая чакае, калі заскрыпяць масьніцы, адчыняцца дзьверы, і яна ўбачыць свайго Юрку... І так доўгіх восем гадоў», — гаворыць Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька распавёў «Свабодзе», што сёлета на гадавіну зьнікненьня Юр’я Захаранкі сябры АГП ня будуць ладзіць традыцыйны ланцуг неабыякавых людзей на Кастрычніцкай плошчы:

«Калі акцыі праводзіць, то іх трэба рыхтаваць, а падрыхтоўка займае пэўны час. Сёньня шмат часу займае падрыхтоўка да Кангрэсу, інфармацыйная кампанія. Мы б хацелі, калі б была акцыя, то, каб яна была кааліцыйная. А ланцуг, калі адбудзецца стыхійна, то нашы людзі возьмуць у ім удзел».

Актывісты моладзевых незарэгістраваных арганізацый плянуюць сёньня цягам дня правядзеньне флэш‑мобаў, каб нагадаць грамадзкасьці пра выкрадзеных апанэнтаў улады.

«На сёньняшні дзень заплянаваны шэраг мерапрыемстваў зь ліку моладзевых флэш‑мобаў, прысьвечаных зьнікненьню вядомых у Беларусі людзей. Мы павінны нагадаць у гэты дзень, што моладзь, у прыватнасьці, не забываецца пра сваіх лідэраў, не забываецца на тых людзей, якія змагаліся і змагаюцца за незалежнасьць і свабоду Беларусі», — гаворыць моладзевы актывіст партыі БНФ Франак Вячорка.

Моладзь плянуе ладзіць кароткачасовыя акцыі ў розных месцах Менску, каб пазьбегнуць затрыманьняў.

7 траўня 1999 году невядомыя асобы ў раёне праспэкта Жукоўскага выкралі Юр’я Захаранку, калі той вяртаўся дадому. Сьведкі інцыдэнту далі паказаньні сьледчым. Але дагэтуль пракуратура ня высьветліла, дзе знаходзіцца Юры Захаранка, і хто зьдзейсьніў злачынства. Пасьля зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў каардынацыйная нарада дэмсіл распаўсюдзіла заяву аб тым, што адбылося палітычна матываванае выкраданьне, і што ўлады пачалі рэалізацыю пляна нэўтралізацыі апазыцыі. Былы афіцэр спэцназу Ўладзімір Барадач абвінаваціў Савет бясьпекі ў выкананьні выкраданьняў. Далейшыя падзеі — зьнікненьне Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, арышты і зьбіцьцё грамадзкіх дзеячаў — паводле лідэраў апазыцыі, ёсьць пацьверджаньнем наяўнасьці такога пляну.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць