Кінаклясыка на тэлеэкране. Сацыяльная драма Сідні Полака «Загнаных коней прыстрэльваюць, ці ня так?» і прыпавесьць Рабэра Брэсона «Ланцэлёт Азёрны».
БТ, 21.40
Загнаных коней прыстрэльваюць, ці ня так? (They Shoot Horses, Don't They?)
ЗША, 1969, каляровы, 120 хв.
Рэжысэр: Сідні Полак
Ролі выконваюць: Джэйн Фонда, Гіг Янг, Сьюзан Ёрк, Рэд Батанз, Боні Бедэлія, Брус Дэрн
Жанр: Драма
Прызы: «Оскар» і «Залаты глёбус» актору Гігу Янгу за найлепшую другаплянную ролю, прэмія «Бафта» актрысе Сьюзан Ёрк і шчэ 2 узнагароды й 6 намінацый.
Вялікая дэпрэсія. Малады каўбой і сівы марак, цяжарная жанчына й стомлены фэрмер, цынічная дзяўчына безь мінулага і старая актрыса без прышлага… Усе яны прыехалі на танцавальны маратон у спадзеве атрымаць прыз 1500 даляраў. Яны будуць танчыць да апошняга, як загнаныя коні, на апошнім уздыху, губляючы апошнія сілы й пачуцьцё рэальнасьці.
Але загнаных коней прыстрэльваюць… І ці здольныя пераможцы жыць далей?
Клясычная драма Сідні Полака, якая зрабіла яго рэжысэрам першай велічыні.
Лад, 22.50
Лянцэлёт Азёрны (Lancelot du Lac)
Францыя – Італія, 1974, каляровы, 85 хв.
Рэжысэр: Рабэр Брэсон
Ролі выконваюць: Люк Сайман, Лаўра Кандамінас, Умбэрта Балсан, Уладзімер Антолек-Арэсэк, Патрык Бэрнгард, Чарльз Балсан
Жанр: Гісторыка-прыгодніцкая прыпавесьць
Адзнака: 7 (з 10)
Рэжысэр Рабэр Брэсон – адзін з сама значных кінатворцаў, стваральнік унікальнай і аскетычнай экраннай мовы, якая сьведчыць пра трансцэндэнтнае. Зварот да касьцюмнай легенды нечаканы для рэжысэра, але й гэтае тэатральнае відовішча Брэсон насычае маральным рыгарызмам і рэлігійнай бескампраміснасьцю.
Карціны Брэсона надзвычай рэдкія госьці на тэлеэкранах, а што да «Лянцэлёта Азёрнага», дык ён кепска вядомы нат кінаманам.
Францускія стужкі тэлеканал «Лад» звычайна дубляжуе на беларускую мову.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары