Архіў

Каляндар

№ 8 (165), 21 — 27 лютага 2000 г.


 

Каляндар

 

22 лютага 1900 нарадзіўся Люіс Бунюэль, гішпанскі рэжысэр. Бунюэль паходзіў з шматдзетнай сям’і заможнага земляўласьніка. Яго паслалі вучыцца ў езуіцкі каледж, дзе ён і пачаў сумнявацца ў рэлігіі. Канчаткова да “атэізму” ён прыйшоў у Мадрыдзкім унівэрсытэце пад уплывам выкладчыкаў з “пакаленьня 1898”. У кіно ён дэбютуе разам з Далі, здымаючы “Андалускага сабаку”. Бунюэля крытыкавалі за жорсткасьць і просталінейнасьць, але ягоныя фільмы заўсёды мелі посьпех: “Сьціплы шарм буржуазіі”, “Дзённая красуня”. Пры канцы жыцьця Бунюэль страціў слых, потым зрок, аднак працаваў над кнігай мэмуараў, якой даў назву “На апошнім уздыху”.

 

24 лютага 1875. У Францыі прымаюцца канстытуцыйныя законы Трэцяй рэспублікі, згодна зь якімі гэтая краіна стала самай дэмакратычнай у Эўропе. Францускія законы далі мажлівасьць беларусам-эмігрантам знаходзіць тут прытулак. А ўжо ў гэты час у Парыжы жыў адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1863 г., генэрал Парыскай камуны Валеры Ўрублеўскі.

 

28 лютага 1925 памірае прэзыдэнт тады яшчэ дэмакратычнай Нямеччыны Фрыдрых Эбэрт, адзін са стваральнікаў ваймараўскай Нямеччыны. У пачатку 20-х незалежная антыпольская партызанка ў Заходняй Беларусі, інсьпіраваная Радай БНР Вацлава Ластоўскага, фінансавалася ўрадам Эбэрта. Так немцы спрабавалі падрываць моц маладой польскай дзяржавы. Пасьля Эбэрта прэзыдэнтам стаў Паўль фон Гіндэнбург, які ў першую сусьветную камандаваў нямецкімі войскамі на Ўсходнім фронце. Менавіта Гіндэнбург выдаў афіцыйны дазвол нацыянальнасьцям акупаваных тэрыторыяў на культурную дзейнасьць, адкрыцьцё нацыянальных школ, выданьне газэт на роднай мове. Як вынік, у Заходняй Беларусі ўпершыню ў ХХ ст. паўсталі некалькі дзясяткаў беларускіх школ, а ў Вільні пачала выдавацца газэта “Homan”.

 

28 лютага 1950 Міністэрства гандлю СССР выдала загад, згодна зь якім цэны ў вясковых крамах мусілі быць на 7% большыя, чым у гарадзкіх. І без таго дрэннае становішча вяскоўцаў яшчэ пагоршылася.

 

У 1325 г. вялікі князь літоўскі Гедымін падпісвае дамову аб сумесных дзеяньнях супраць крыжакоў з польскім каралём Уладзіславам Лакеткам. Пачатак саюзных дачыненьняў Літвы і Польшчы. Наперадзе безьліч падзеяў супольнай гісторыі: Крэўская унія 1385 г., Грунвальдзкая бітва 1410 г., Рэч Паспалітая і антырасейскія паўстаньні “за нашу і вашу волю”; а таксама апалячваньне, набыцьцё тутэйшасьці, зьяўленьне “касьцельных палякаў”.

А.Г.


Каментары

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць