Архіў

Арцём Лук'яновіч. Правал і "мафія"

№ 23 (180), 5 — 12 чэрвеня 2000 г.


 

БТ вачыма беларуса

ПРАВАЛ І "МАФІЯ"

Так і не зразумела, з чаго "Хрусталёў і кампанія" шум падымалі вакол "крутых новых праектаў". Ну няўжо сам Ягор, разумны ж чалавек маладога веку, лічыць гэтыя праграмы сапраўды новымі ды вартымі пільнае ўвагі? Ці хаця б прафэсійнымі?! Катэгарычна няма чаго глядзець! Больш талковая (адносна) "Адысэя..." і тая далёка не дацягвае да сучаснага ўзроўню ані шоў-, ані проста гульневых праграмаў. Нельга ж апраўдвацца беднасьцю! А што ўжо казаць пра астатнія...

"Будні" "прадпрымальніцкія" былі, безумоўна, трохі лепшыя, чым "футбольныя", але ж усё роўна гэта не сур'ёзнае ток-шоў з вострымі пытаньнямі. На пачатку вядучыя даволі выразна ўсталі па розныя бакі праблемы, але ў цягу перадачы быццам бы заблыталіся, хто "за каго". І абяцаны "супэрвостры" ды незалежны Кузін ні кроплі не паходзіў на свой разрэклямаваны імідж. А перадачу на тэму Няміскай трагедыі, якая сапраўды атрымалася дастаткова вострай, як гаворыцца, цяжка было сапсаваць. Што аўтары й не зрабілі, дзякуй Богу. Далі выказацца бацькам, сьведкам, а розныя афіцыйныя асобы ўпарта навешвалі ўсім на вушы пра найсумленныя й нават геройскія паводзіны свае ды падначаленых... Усё было зразумела, аўтарамі "не сапсавана" – але й ня больш за тое.

А вось анічога не было зразумела ў праграме "Судьба человека" (чамусьці падкрэсьлена, нават у шапцы, расейскамоўнай). Здавалася б, наперад вядома, пра што будзе цыкль перадачаў – пра цікавыя лёсы розных людзей – а перад гледачамі раптам пачынаюць працягла разважаць пра магчымасьць бескарысьлівай дапамогі. Потым саджаюць у студыю нейкага спадара й гэтак таямніча кажуць, што паехаў ён раз па працы, а вярнуўся празь месяц. Ну й што такога, тым больш што езьдзіў ён у Астрахань?! А вядучыя тут пачынаюць распытваць дзядзьку, ці верыць ён у прыкметы... Калі ў слухача галава канчаткова пухне ад спробаў уразумець, што тут з чым як зьвязана – патроху сытуацыя пачынае тлумачыцца. Прычым самае галоўнае неяк пралятае незаўважна, затое навалам пытаньняў зусім не пра бескарысьлівасьць і тым больш не пра лёс чалавека. І ўсё гэта ў атачэньні галасаваньня ў студыі (прамога!) – ці здольны вы дапамагчы за проста так? Уяўляю, як чалавек перад суседзямі і камэрамі кажа: "Не, да вы што, я ніяк таго не магу!"... А ў фінале – паўторнае галасаваньне. А раптам хто перадумаў?! Маразм! Прычым вынікаў "галасаваньня" й ня думалі абвяшчаць.

Правал прэм'ераў адзначаюць паўсюдна, хоць і з рознай сілай крытыкі. Але што сымптаматычна – гэтак жа паўсюдна, ад, здавалася б, саліднай БДГ да "саліднай" "Саўбеліі", усхваляюць "Будні" ды асабіста Кузіна. Ну такая ўжо цікавая праграма чамусьці, аж моцы няма (ня тое што злы "Глас народу" НТВ – пэрл ад "СБ"). А Кузін такі разумны, такі іранічны, такі сымфанічныі, і ўвогуле – дарогу ды-джэям! М-да.., эмблемай "Альфа-радыё" мусіць стаць не пінгвін, а спрут. З наварускай "распальцоўкай" на кожным шчупальцы.

Арцём Лук'яновіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын2

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць