Архіў

Богусь Біятлянёнак. Чэская трагедыя ў дзьвюх дзеях

№ 25 (182), 19 — 26 чэрвеня 2000 г.


 

спорт

ЧЭСКАЯ ТРАГЕДЫЯ Ў ДЗЬВЮХ ДЗЕЯХ

Выхаванцы Гаванэца вылятаюць з EURO-2000

 

Першая на турніры гульня чэхаў супраць аранжавых галяндцаў прадэманстравала футбольнаму Старому сьвету, што віцэ-чэмпіёны Эўропы’96 не развучыліся гуляць у футбол. Увесь другі тайм брамнік гаспадароў ван дэр Сар хапаўся за сэрца, калі да яго брамы блізілася двухмэтравая небясьпека пад назовам Ян Колер. Два разы пасьля атак зь яго ўдзелам зьвінела папярэчына, але... На апошніх хвілях матчу італьянскі арбітар Каліна прызначае пэнальці пасьля акрабатычнага падзеньня ў чэскай штрафной Рональда дэ Бура... 0:1 — радасьць аранжыкаў ды сьлёзы чэхаў.

Гульня супраць чэмпіёнаў сьвету французаў пачалася з памылкі абаронцы Габрыэла, які адправіў на рандэву з брамнікам Срнічакам галеадора Анры. Цемнаскуры француз быў на вышыні, але чэхі ня думалі апускацца на калені. Яны з запалам кінуліся штурмаваць абарончыя рэдуты супернікаў, ды напрыканцы тайму Бартэз атрымаў «на арэхі» ад Карэла Паборскі, які трапна прабіў пэнальці. Аднак пасьля пярэрвы пэрспэктывы чэскай дружыны на бэльгійска-галяндзкім сьвяце футболу былі перакрэсьленыя пасьля ледзь не адзінай небясьпечнай атакі французаў у другой палове — 1:2... Потым быў адчайны націск каманды Гаванэца, чарговы стрэл Колера ў перавясла, удар безвыходнасьці Локвенца...Фінальны сьвісток забіў надзею ў душах чэскіх заўзятараў ды футбалістаў. У тое, што Данія пераможа Галяндыю, слушна ня верыў ніхто...

Богусь Біятлянёнак


Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць