Архіў

Вадзім Карцаў. Вымярэньні — як ува ўсіх

№ 32 (189), 7 — 14 жніўня 2000 г.


 

Вымярэньні — як ува ўсіх

 

Маю прапанову пісаць фізычныя адзінкі вымярэньня паводле міжнародна прынятых правілаў, то бок лацінкаю. Чаму мы павінныя калькаваць досьвед расейскіх навукоўцаў пачатку стагодзьдзя ды іхных савецкіх нашчадкаў, якія ўжывалі гэтыя кг, г, В, Вт, але чамусьці рабілі выключэньне для Ku (Кюры,) 0С (градусаў па Цэльсію) і г.д.

Калі ёсьць зразумелая ва ўсім сьвеце сыстэма напісаньня адзінак вымярэньня, навошта вынаходзіць ровар? Вяршыняй гэтай самаізаляцыйнае творчасьці выглядае «чыста» беларускае км/г (гэта што, кілямэтар на грам?).

Пакажыце мне бабулю з самай глухой вёскі, што не зразумее, калі на пакунку з крупой будзе напісана 4 kg; альбо знайдзіце, калі ласка, гэткага занядбанага электрыка, што палезе без пальчатак у шчытавую з надпісам 1000V.

Грэкі, кітайцы, японцы перадаюць адзінкі вымярэньня лацінкаю, маючы агулам нелацінічную графіку. Дый самі расейцы, вазьміце пакунак якіхсьці іхных сучасных цукерак ці батарэйку, не карыстаюць кірыліцу, пазначаючы вагу ці напружаньне.

Вадзім Карцаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела4

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць