Архіў

Культура

№ 32 (294), 30 жніўня 2002 г.

Культура

 

“Цар скарпіёнаў” у Менску

Герой далетапіснай мінуўшчыны

Новы фільм Чака Расэла (рэжысэра “Маскі” з Джымам Керы і “Сьціральніка” з Арнольдам Шварцэнэгерам) “Цар скарпіёнаў” — маляўнічы касьцюмаваны дапаможнік для выхаваньня Лі Харві Освальдаў або Джонаў Бутаў. Будучых забойцаў прэзыдэнтаў фільм знаёміць са спрошчаным амэрыканскім уяўленьнем пра тое, як эфэктыўна ўсталёўваць дэмакратыю: плаціш дваццаць рубінаў добраму хлопцу (ягоную ролю выконвае актор па мянушцы “Скала”), ён ганяе цягам гадзіны дрэннага дзядзьку, забівае пасьля працяглай бойкі, пакідае вакол сябе гекатомбу трупаў ды зруйнаваны палац — і надыходзіць пара міру і спакою.

“Цар скарпіёнаў” у шэрагу эпізодаў выклікае асацыяцыі з “Конанам-варварам”, “Індыянам Джонсам”. Але ніякага падабенства з дылёгіяй “Мумія” і “Мумія вяртаецца”, насуперак рэклямным анонсам, фільм ня мае. Адзіная сувязь паміж імі — аўтар сюжэту і сцэнару “Цара” Стывэн Сомэрс рэжысаваў “Мумію”.

Назва фільму мае досыць цьмянае дачыненьне да зьместу. Дрэнны цар-крывасмок носіць на шыі амулет з выявай скарпіёна, а станоўчаму герою цаляюць стралой з атрутай скарпіёна ў левую нагу. Хто зь іх цар скарпіёнаў — так і застаецца загадкай. Пэўна, каб было пра што паразважаць гледачам пасьля сэансу.

На гэтую хвіліну “Цар скарпіёнаў” — вяршыня галівудзкага “фэнтэзі”. Безумоўна, пакуль не зьявіўся новы блякбастэр, яшчэ больш насычаны кампутарнымі спэцэфэктамі. Праз 20 гадоў ён будзе выглядаць такім самым састарэлым, як сёньня “Конан-варвар”. На шчасьце, у адрозьненьне ад маладога Шварцэнэгера, Скала балбоча мала, болей мячом махае і раз-пораз трапна жартуе. Згодна з законамі жанру, станоўчага героя суправаджаюць прыгажуня, мудрэц-вынаходнік і камічны пэрсанаж, які ў патрэбны момант падпаліць мяхі з порахам.

Той, хто паглядзіць гэтую казку, не пашкадуе аб страчаных грошах. Дынамічны мантаж дазваляе глядзець карціну на адным подыху. Фільм вызначаецца добрай апэратарскай працай, маштабнымі дэкарацыямі і адсутнасьцю раскручаных кіназорак. (Абрыдла бачыць у кожным блякбастэры адныя й тыя ж пысы!) Фільм прымушае задумацца: які б нам абраць сюжэт для далетапіснага блякбастэру? Хіба змаганьне з гунамі, якія, паводле няпэўных зьвестак, даходзілі аж да Полацку? А мо сягнуць далей — у часы мітычных неўраў-ваўкалакаў? Ці якую “Вужыную каралеву” зьняць? Ня ўсё ж партызаны ды славянафільскія Настасьсі.

Ягор Конеў

haute culture

Кіч беларускі

Неяк на пачатку 90-х, калі адчыніліся відэасалёны, дзе людзі наглядаліся таго, чаго раней бачыць не маглі, трапіў я на фільм “Калігула” Цінта Браса. Заля была поўная, праходы забітыя, так што праз 10 хвілінаў я ўжо аніяк ня мог сысьці. Вымушаны быў глядзець да канца.

Гэта была звычайная “парнушка”, але зь вялікімі прэтэнзіямі. Цытаты былі ўзятыя з Камю, мастак — у Фэліні, галоўны актор (Макдаўэл) — у Кубрыка, музыка — у Чайкоўскага.

Вось такое нешта з прэтэнзіямі і ёсьць кічам.

Кіч — гэта “чалавек масаў”, ён неадукаваны, але “лезе ва ўсё”.

Кіч — гэта нахабства й самазванства, якое прэтэндуе на большае — і атрымлівае такое прызнаньне.

Кіч быццам бы гаворыць мовай мастацтва, прыкрываецца ім, а насамрэч прытуляецца й знаходзіць апраўданьне толькі ва ўладзе. Пры гэтым кіч вельмі часта ўладу бэсьціць, але заўжды знаходзіцца ў ейным цені, сілкуецца ёй і хітра выдае яе за мастацтва.

Улада можа быць розная: зрэдку гэта ўлада афіцыйная — сьвецкая, рэлігійная, але найчасьцей — улада моды, контракультуры.

Наша грамадзтва ёсьць ня столькі грамадзтвам граху, колькі грамадзтвам кічу.

Беларускі кіч млявы, яшчэ не зусім упэўнены ў сабе, але, як і кожны кіч, — нахабны.

Кіч беларускі савецкага дый нэасавецкага гатунку — гэта “Славянскі базар” з замшэлымі братэрскімі зоркамі. Гэта каляндарыкі з адной пысаю й слоганы кшталту “Я за Бацьку!” Кіч — гэта карціны Савіцкага, якія прапануюць гледачам ціхую радасьць нэкрафіліі.

Распад як пазытыў — гэта кіч Бум-Бам-Літу. “Абсалютна стэрыльны” й нестэрыльны аборт, вершыкі пра Янку Брыля, Тазік і чырвоныя ваніты — кіч для публікі, якая стамілася па авангардзе.

Кіч этнаграфічны найстарэйшы. Яшчэ Ластоўскі пісаў пра “бэлетрыстаў і паэтаў, каторыя, цыбуляй хіба крыху паціраючы вочы, плачуць над доляй селяніна”. Хоць некаторыя зьмены адбываюцца: на адной вечарыне я пачуў ці то ад масавіка, ці то ад харэографа, што “і ў нас, маўляў, князі былі”, — а потым пачалася “Лявоніха”.

Нат паважаны мною “Arche” ад кічу ня вольны. Фатаздымкі Алены Адамчык — гэта агрэсіўны, эратычны, вытанчаны эўрапейскі кіч.

А на абмеркаваньні фільму, прысьвечанага ейнай творчасьці, адна вядомая крытыкеса крычала: “Я праваслаўная!” — ня тое што Мадлен Олбрайт. Але гэта ўжо што да рэлігійных кічаў.

Кіч ня ведае, што мастацтва — гэта ўжо ўлада. Кіч ня ведае, што жыцьцё — гэта ўжо каштоўнасьць сама па сабе.

Кіч ніколі не зразумее, што трэба проста рабіць сваю справу — без самазванства, творча, кожны на сваім месьце і ў сваёй гіерархіі — і тады ўсё прыйдзе.

Андрэй Расінскі

 

Новы “ARCHE”

Славамір Адамовіч “Як я зарабіў у Амэрыцы 10000 даляраў”

Уладзімер Арлоў “Маша і мядзьведзі”

Уладзімер Калупаеў “Валютная глябалізацыя і беларускія інтарэсы”

Анатоль Кудравец: “Я не баяўся слова “сьмерць”

Аляксандар Надсан “Caveat Lector”

Мікола Нікалаеў “Праваслаўная філялёгія”

Мікола Рабчук “Эмансыпацыя слова: “самвыдаў” супраць “дзяржвыдаву”

Алесь Разанаў “Заваёўнікі”

Марыя Роўда “1896”

Гэтыя і іншыя тэксты ў новым – па дызайне
і канцэпцыі – нумары часопісу “ARCHE”.

Пытайцеся ў кнігарнях і шапіках “Белсаюздруку”


іn memoriam

Вацлаў Жыдліцкі

У Празе на 72-м годзе жыцьця памёр Вацлаў Жыдліцкі, буйны славіст ХХ ст. Дасьледнік беларускай і ўкраінскай літаратураў, прафэсар Карлавага ўнівэрсытэту, ганаровы доктар БДУ, ён пісаў пра чэска-беларускія ўзаеміны розных эпох — ад Скарыны да Купалы. Пераклаў на чэскую мову творы Караткевіча, Быкава, Брыля, Карпюка, Адамовіча, Шамякіна. Сябраваў з нашымі навукоўцамі і пісьменьнікамі, апекаваўся іх побытам у Празе. Часта наведваў нашу краіну. Згадваю, як ён шчыра радаваўся, калі ў Празе адкрывалі помнік і шыльду Францішку Скарыну, як дапамагаў правесьці культурную акцыю “Беларусы ў Празе” і разам з Васілём Быкавым хадзіў па дарагіх беларускаму сэрцу куточках чэскай сталіцы. Ён быў зьнітаваны зь Беларусяй ня толькі прафэсіяй, але душой і лёсам. Хай жа беларускія кветкі ля помніка Скарыну на Праскім Градзе ўшаноўваюць і яго сьветлую памяць. Памяць адданага сябра беларускай культуры, высакароднай асобы, гуманітарніка і філёляга Вацлава Жыдліцкага.

Ірына Шаблоўская

 

Іван Рэй

Сьвет наш пакінуў адзін з нашых самых выбітных мастакоў, настаўнік і шчыры сябар — Іван Рэй. Ён нарадзіўся 11 ліпеня 1930 г. у вёсцы Падбулькова каля Берасьця. Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1962—65 г. Багата якія творы мастака, прысьвечаныя Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу, Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, сталіся клясыкай. Ён быў майстрам у жывапісе, вітражы й сграфіта. Іван Рэй быў уганараваны мэдалём Францішка Скарыны. Пайшоў ад нас вялікі мастак і шчыры беларус, які даваў прыклад новым пакаленьням. Сьветлая памяць.

Сяргей Харэўскі

 

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын2

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць