Архіў

эканамічная хроніка

Зьнізіліся пакупкі валюты...500 гаспадарак без заробку...Нацбанк рэкамэндуе...Новая банкнота...Эўрачып ад “Белтэлекаму”...Падатканяплатнік...Газ, электрыка падаражэлі...

Зьнізіліся пакупкі валюты

У кастрычніку беларусы штодзень куплялі ў абменных пунктах 5,7 мільёна даляраў. Гэта на 9,5% меней, чым у сярэднім за студзень—верасень. Зьніжэньне можа быць зьвязанае з павышэньнем папулярнасьці ашчаджэньняў у беларускіх рублях у сувязі са зьніжэньнем інфляцыі і са зьмяншэньнем колькасьці вольных грошай у людзей у выніку рэзкага росту камунальных выплатаў.

500 гаспадарак без заробку

Палата прадстаўнiкоў прыняла закон пра рэарганiзацыю сельгаспрадпрыемстваў. Стратныя калгасы ды саўгасы, якiх у краiне больш за 1400, будуць зьлiваць з багацейшымі, дзяліць, пераўтвараць у акцыянэрныя таварыствы і г.д. Бо 500 гаспадарак ня маюць грошай нават каб плаціць заробкi. Галоўную ролю ў рэарганiзацыі будзе адыгрываць мясцовая улада. Значыць, бiзнэсоўцы змогуць навязваць ёй свае сцэнары, як гэта было ў выпадку “Белавескай харчовай кампанii”.

Нацбанк рэкамэндуе

Нацбанк раiць банкам зьнiзiць адсоткавыя стаўкi па крэдытах. Звычайна такое робяць, каб “ажывiць” эканомiку, прыцягнуць iнвэстыцыi ды пашырыць вытворчасьць. Гэта дрэнна адаб’ецца на рэнтабэльнасьцi банкаў. Каб уратаваць сытуацыю, яны будуць змушаныя зьменшыць апэрацыйныя выдаткі — г.зн. скараціць пэрсанал, адмовiцца ад малапрыбытковых вiдаў дзейнасьцi.

Новая банкнота

50 тыс. рублёў — гэткi намiнал будзе мець новая банкнота, якую ўвядуць у зварот 20 сьнежня. Яна будзе цёмна-бiрузовая, з выявай Мiрскага замку. Банкнота мае новы элемэнт абароны ад падробак — невялiкую разэтку, якая зьмяняе колер ад залацiстага да зялёнага, калi яе разглядаць пад рознымi вугламi.

Эўрачып ад “Белтэлекаму”

“Белтэлекам” скончыў мадэрнiзацыю таксафонаў у краiне — цяпер “унiвэрсальнымi” тэлефоннымi карткамi можна будзе карыстацца паўсюдна. Са звычайнага таксафону — тэлефанаваць па мясцовай сувязi, а з унiвэрсальнага — хоць за мора. На картках усталяваны “эўрачып”. Тут “Белтэлекам” абагнаў нават сыстэму крэдытных плястыкавых картак “Visa”, якая пакуль карыстаецца традыцыйнай магнiтнай паласой. Старыя карткi на 120 хвiлiнаў будуць скасаваныя налета ў верасьнi.

Падатканяплатнік

Дырэктара менскага УП “Кансiкей” вінавацяць у тым, што летась ягонае прадпрыемства ад 20 чэрвеня да 31 жнiўня ня сплачвала падаткi ды не адлiчвала грошай у пазабюджэтныя фонды. Дзяржава спаганяе з дырэктара 857,5 млн. рублёў (каля 460 тыс. даляраў).

Газ, электрыка падаражэлі

У 2,46 разу пабольшала цана газу, калі параўноўваць са студзеньскімі коштамі. Для тых, хто мае газавыя лічыльнікі ды газавае ацяпленне, яна вырасла ад 50,23 да 79,5 руб. (за 1 м3) у ацяпляльны пэрыяд і ад 59,5 да 103 руб. улетку. Тыя, у каго няма лiчыльнiкаў, але ёсьць газавыя пліты й гарачая вада, маюць плаціць 825 руб. на чалавека ў месяц замест 476. Газ “у балёнах” будзе каштаваць 275 руб. за 1 м3 (раней было 160,6).

А.К.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць