Здароўе88

Ешце як іспанцы — будзе менш інфарктаў і інсультаў

Міжземнаморская дыета, багатая на аліўкавы алей, арэхі, фасолю, рыбу, садавіну й гародніну, зніжае рызыку інфарктаў, інсультаў і сардэчных хваробаў на 30%.

Такія вынікі апублікаваныя ў панядзелак на сайце навуковага часопіса The New England Journal of Medicine. Іх дало маштабнае даследаванне, якое цягнулася амаль пяць гадоў.

Дагэтуль высновы аб тым, што міжземнаморская дыета змяншае рызыку сардэчных хваробаў, грунтаваліся толькі на статыстыцы з міжземнаморскіх краінаў. Лічбы паказвалі, што ў гэтых краінах узровень сардэчных хваробаў ніжэйшы, чым агулам у свеце. Аднак сувязь была невідавочная, бо на гэта маглі ўплываць іншыя фактары.

У цяперашнім даследаванні удзельнічалі 7.447 жыхароў Іспаніі, якія мелі лішнюю вагу, курылі альбо мелі дыябет ці іншыя фактары рызыкі для сардэчных хваробаў. Метадам выпадковай выбаркі навукоўцы прызначылі гэтым людзям альбо міжземнаморскую дыету, альбо дыету з нізкім спажываннем тлушчу.

Людзі на міжземнаморскай дыеце меліся штодня есці прынамсі тры порцыі садавіны і дзве порцыі гародніны, як найменей па тры разы на тыдзень есці рыбу і бабовыя ды есці больш белага мяса замест чырвонага.
Тым, хто і да таго рэгулярна ўжываў алкаголь, рэкамендавалі выпіваць з ежай прынамсі сем шклянак віна на тыдзень.

Назіранні паказалі, што людзям было лягчэй прытрымлівацца міжземнаморскай дыеты, а людзі з другой групы ў рэальнасці толькі нязначна зменшылі спажыванне тлушчу. У выніку атрымалася, што міжземнаморскую дыету фактычна параўноўвалі са звычайнай сучаснай дыетай, у якой рэгулярна ўжываецца чырвонае мяса, газаваныя напоі і купленая выпечка.

Даследчыкі кажуць, што самі яны не чакалі настолькі моцнага эфекту ад міжземнаморскай дыеты. Кіраўнік даследавання, прафесар медыцыны Рамон Эструх з Універсітэта Барселоны, кажа, што ў выніку ён сам і ягоныя калегі-даследчыкі перайшлі на гэтую дыету.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць