Усяго патроху

Францускі падлетак арыштаваны за саматужны пераклад кнігі пра Гары Потэра

Падлетак склаў пераклад 759 старонак кнігі й выклаў ўяго ў сеціва цягам усяго некалькіх дзён пасьля выхаду ў продаж арыгінальнай ангельскай вэрсіі

У Францыі быў арыштаваны падлетак, якога падазраюць у публікацыі ў сеціве ягонага ўласнага поўнага перакладу апошняй кнігі пра Гары Потэра.

Паліцыя не называе імя 16‑гадовага жыхара гораду Экс‑ан‑Праванс (Aix‑en‑Provence) на поўдні Францыі, які быў адпушчаны на волю пасьля арышту. Тым ня менш, яму могуць выставіць абвінавачаньні ў парушэньні аўтарскіх правоў.

Сайт, на якім знаходзіўся тэкст, быў закрыты паліцыяй. Цяпер вядзецца расьсьледаваньне.

Пракуратура гораду цьвердзіць, што падлетак склаў пераклад 759 старонак кнігі й выклаў яго ў сеціва цягам усяго некалькіх дзён пасьля выхаду ў продаж арыгінальнай ангельскай вэрсіі 21 ліпеня.

Прадстаўніца афіцыйнага перакладчыка кнігі «Гары Потэр і рэліквіі сьмерці» Жана Франсуа Мэнара (Jean-François Ménard) заявіла, што ён яшчэ працуе над перакладам, які мусіць паступіць у продаж у Францыі толькі 26 кастрычніка.

Паліцыя мяркуе, што ніякай камэрцыйнай выгады ад публікацыі перакладу падлетак не атрымаў.

Неафіцыйныя пераклады, зробленыя прыхільнікамі творчасьці пісьменьніцы Джоан Роўлінг (Joanne Rowling), зьявіліся і ў іншых краінах.

Сёмая, заключная частка сагі пра Гары Потэра, стала самай хуткапрадавальнай кнігай у гісторыі — за першыя 24 гадзіны было прадададзена 11 мільёнаў англамоўных копій.

Паводле BBC Russian

Глядзі яшчэ:
Беларускі народны пераклад апошняй кнігі пра Гары Потэра

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць