Эканоміка

БКК павялічыла выручку ў 2012 годзе, «Беларуськалій» — знізіў

Беларуская калійная кампанія (БКК), якая з’яўляецца трэйдарам «Беларуськалія» і «Уралкалія», павялічыла выручку ў 2012 годзе на 5,7%. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Выручка асноўных акцыянераў БКК у 2012 годзе склала 5,6 млрд. долараў, у тым ліку выручка «Уралкалія» за мінулы год павялічылася на 38,1% да 2,9 млрд. долараў. Выручка «Беларуськалія», наадварот, знізілася ў параўнанні з 2011 годам на 15,6% да 2,7 млрд. долараў.

Варта адзначыць, што ў 2011 годзе суадносіны былі на карысць «Беларуськалія». Беларускі вытворца мінеральных угнаенняў атрымаў выручку ў 3,2 млрд. долараў, «Уралкалій» — у 2,1 млрд. долараў.

Як растлумачылі ў БКК, прапорцыя ў бок расійскага акцыянера кампаніі ў 2012 годзе змянілася за кошт зліцця «Уралкалія» з «Сільвінітам».

Нагадаем, у канцы 2012 года прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч паведаміў пра планы аднавіць у 2013-м аб’ёмы валютнай выручкі, што атрымліваецца за кошт экспарту хлоркалію, на ўзроўні 2011 года. Тады краіна выручыла 3,2 млрд. долараў ад паставак калійных угнаенняў на знешнія рынкі.

Удзельнікі рынку чакаюць павелічэння спажывання калійных угнаенняў у 2013 годзе і таму лічаць задачу, пастаўленую беларускім прэм’ерам, выканальнай.

«У 2011 годзе аб’ём спажывання хлоркалію ў свеце склаў прыкладна 54 млн. тон, у 2012-м гэты паказчык знізіўся да 50 млн. тон. У 2013-м чакаецца аднаўленне рынку, гадавы аб’ём спажывання хлоркалію ацэньваецца сёлета на ўзроўні 55 млн. тон», — паведаміў БелаПАН эксперт калійнай галіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе7

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе7

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць