Улада11

Начное затрыманьне вернікаў у Гомелі

«Пакуль міліцыя лезла у дом, усе мы разам з пастарам Сабілам маліліся за тое, каб скончыліся нашэсьці бязбожнікаў, каб мы вольна расьціць сваіх дзяцей у беларускай культуры, з апорай на нашу хрысьціянскую веру»…

Эрнэст Сабіла

26 жніўня ўвечары ў Гомелі міліцыянты блякавалі прыватны дом на вуліцы Палескай,52, дзе праходзіла сустрэча жыхароў гораду з былым вязьнем ГУЛАГу, пастарам закрытай уладамі Беларускай эвангельскай царквы Эрнэстам Сабілам, і затрымалі 9 удзельнікаў сустрэчы.

Маёр з Чыгуначнага райаддзелу міліцыі Гомеля Уладзімір Гасімаў разам лейтэнантам Анатолем Лоем і байцамі спэцназу хацелі без ордэра на ператрус зайсьці ў дом на той падставе, што там нібыта хаваюцца злачынцы. Калі старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Андрэй Толчын папрасіў назваць прыкметы злачынцаў, маёр Гасімаў адказаў, што «гэтыя зьвесткі сакрэтныя».

Урэшце міліцыянты пералезьлі праз агароджу і пачалі затрымліваць тых удзельнікаў сустрэчы, у якіх не было з сабою пашпартоў.Такіх набралася дзевяць чалавек.

«Нас завезьлі ў пастарунак і стала зьвяраць нашы прозьвішчы з базай зьвестак, якія ёсьць у міліцыі. Потым адпускалі. Пакуль міліцыя лезла у дом, усе мы разам з пастарам Сабілам маліліся за тое, каб скончыліся нашэсьці бязбожнікаў, каб мы вольна расьціць сваіх дзяцей у беларускай культуры, з апорай на нашу хрысьціянскую веру»,— сказала «Свабодзе» адна з затрыманых жанчын.

Паводле Радыё Свабода

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць