Спорт1010

Залаты Ціхан

Сёньня ў японскім горадзе Осака на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы прайшоў фінал па кіданьні молату. Беларус Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету.

Сёньня ў японскім горадзе Осака на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы прайшоў фінал па кіданьні молату. Беларусь прадстаўлялі два атлеты — Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі. Менавіта яны мелі найлепшыя вынікі сэзону і не без падставаў лічыліся фаварытамі.

Аднак у фінальных кідках справы ў Івана Ціхана не пайшлі. Ён толькі з апошняга месца трапіў у фінальную восемку, якой даваліся лішнія тры спробы. Дзевятоўскі ішоў другім, саступаючы толькі славенцу Прымажу Козмусу.

Сытуацыя практычна ніяк не мянялася да апошняй спробы, калі Іван Ціхан зашпурнуў молат аж 83 мэтры 63 сантымэтры. Годны адказ нашаму асілку ніхто зрабіць так і ня змог. Такім чынам, Іван стаў трохразовым чэмпіёнам сьвету.

Шкада, што без мэдалёў застаўся Вадзім Дзевятоўскі, якога апярэдзіў славак Лібар Харфрайтаг. Вадзім у выніку на чацьвёртым радку.

Пасьля трох дзён спаборніцтваў на чэмпіянаце сьвету беларусы маюць тры мэдалі — па адным кожнай вартасьці.

***

Іван Ціхан нарадзіўся 24 ліпеня 1976 г. у в.Глаўсевічы (Слонімшчына). Дагэтуль Ціхан двойчы станавіўся чэмпіёнам сьвету — у 2003 (Парыж) і ў 2005 (Хельсінкі). У 2004 годзе ён стаў другім на Алімпійскіх гульнях у Атэнах. У ліпені 2005 г. Іван Ціхан кінуў молат на адлегласьць 86 мэтраў 73 сантымэтры, што толькі на адзін сантымэтар саступае лепшаму выніку ў гісторыі чалавецтва, які ў жніўні 1986 г. усталяваў савецкі малатабоец Юры Сядых. Трэніруецца Ціхан у алімпійскага чэмпіёна Сэулу‑1988 Сяргея Літвінава. Жыве ў Горадні.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі5

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі5

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць