Грамадства55

Павал Вінаградаў пайшоў у РУУС і не вярнуўся

Сувязі з грамадзкім актывістам Паўлам Вінаградавым няма ўжо шэсьць гадзін. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода жонка Паўла Вінаградава Сьвятлана.

«Павал пайшоў у Маскоўскі РУУС да 11-й гадзіны адзначацца згодна з умовамі прэвэнтыўнага нагляду. І з гэтага моманту сувязі зь ім няма. Я была ў РУУС. Там мне сказалі, што Паўла ў іх няма», — распавяла Сьвятлана.

Цяпер Сьвятлана чакае, што даведаецца пра лёс Паўла ў судзе Маскоўскага раёну.

10 верасьня ў кватэру да актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Паўла Вінаградава прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі.

«У мяне ў хаце міліцыя. Пакуль што я не разумею, што адбываецца», — сказаў Вінаградаў карэспандэнту Свабоды праз тэлефон.

Былы палітвязень Павал Вінаградаў — рэкардсмэн па адвольных затрыманьнях. У сакавіку ён быў асуджаны на 25 сутак арышту і трымаў галадоўку.

У жніўні Вінаградава арыштавалі на 10 сутак. Ён апавёў, што гэта яго 16-я адміністрацыйная справа, і з гэтага ліку 9 былі па абвінавачаньні ў лаянцы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць