Афтальмолагі-легенды. У дзень 110-годдзя Таццяны Бірыч памерла яе дачка і прадаўжальніца дынастыі Тамара Бірыч
10 студзеня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння вядомага афтальмолага Таццяны Бірыч — першай жанчыны-прафесара ў нашай краіне. Раніцай гэтага ж дня раптоўна памерла яе дачка, прадаўжальнік афтальмалагічнай дынастыі, прафесар, заслужаны доктар Рэспублікі Беларусь Тамара Бірыч. На дваіх маці і дачка 60 гадоў узначальвалі кафедру вочных хвароб Мінскага медуніверсітэта.
Тамара Бірыч нарадзілася 5 красавіка 1939 года ў Мінску. З дынастыі медыкаў: маці была вядомым афтальмолагам, бабуля — акушэркай.
Пасля заканчэння ў 1962-м Мінскага медінстытута Тамара па размеркаванні два гады працавала акулістам у раённай паліклініцы Барысава. З 1963 года — ардынатар вочнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы Мінска. У 1971 годзе, скончыўшы завочную аспірантуру пры НДІ вочных хвароб імя Гельмгольца ў Маскве, абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1987-м — доктарскую.
З 1975 працавала ў БДМУ спачатку на пасадзе асістэнта кафедры вочных хвароб, затым дацэнта. З 1985 года па снежань 2005 года — загадчыцы кафедры вочных хвароб.
Доктарская дысертацыя: «Ішэмічныя працэсы дыска глядзельнага нерву ў патагенезе, дыягностыцы і лячэнні першаснай адкрытавуглавай глаўкомы». З 1988 года — доктар медыцынскіх навук, прафесар з 1989 года.
Асноўны напрамак даследаванняў Тамары Бірыч — засваенне і распрацоўка тэхналогій у аператыўнай хірургіі глаўкомы, захворванняў аптычнага апарата вока, сятчаткі, рэканструкцыі пярэдняга аддзела вока з прычыны захворванняў і траўматычнага пашкоджання органа зроку.
Узначальвала рэканструктыўныя кірункі ў афтальмахірургіі вока, упершыню ў рэспубліцы ужыўшы ў практыцы хірургічнага лячэння катаракты імплантацыю штучнага крышталіка, лячэбную і аптычную кератапластыкі, укараніла новыя спосабы лячэння адслоек сятчаткі і іншых захворванняў вачэй. У практыку аховы здароўя ўкараніла аднамомантавую рэканструктыўна-аднаўленчую хірургічную методыку лячэння цяжкіх наступстваў траўмаў і захворванняў пярэдняга адрэзка вока.
Бірыч займалася вывучэннем ўздзеяння малых доз радыяцыі ў асоб, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.
У выніку масавых абследаванняў насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях, быў знойдзены рост захворвання катарактай, сасудзістых захворванняў вачэй, павелічэнне прыроджанай паталогіі і анамалій рэфракцыі ў дзяцей у параўнанні з дачарнобыльскім перыядам.
Пад кіраўніцтвам Тамары Бірыч абаронена 4 доктарскія дысертацыі, 12 кандыдацкіх дысертацый. Яна аўтар 250 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій, двух даведнікаў для дактароў, двух падручнікаў па вочным хваробам для сярэдняга медперсанала. У 2007 годзе з удзелам Т. Бірыч быў апублікаваны падручнік па вочных хваробах для студэнтаў ВНУ. Ёй належаць тры аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы СССР, а таксама восем патэнтаў на вынаходніцтвы ў Беларусі.
Тамара Бірыч была выбрана членам Міжнароднай арганізацыі за прадухіленне слепаты ў свеце, членам Еўрапейскага таварыства афтальмолагаў, у 1997 годзе была намінаваная Амерыканскім біяграфічным інстытутам ЗША і Англіі як «Жанчына года».
Пахаванне Тамары Андрэеўны пройдзе ў панядзелак, 12 студзеня. Развітацца з ёй можна будзе ў рытуальнай зале Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта па адрасе Чырвонаармейская, 12, а 12 гадзіне.
У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне33
У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3
21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна55
21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна5
Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі3131
Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі31
«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё44
«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё4
У Музей вольнай Беларусі перадалі выбарчыя бюлетэні-2020, якія не паспелі да канца спаліць у кацельні
У Музей вольнай Беларусі перадалі выбарчыя бюлетэні-2020, якія не паспелі да канца спаліць у кацельні
У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны66
У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6
У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў1616
У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16
З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй1010
З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй10
Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным1111
Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11
«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1515
«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі9191
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі91
«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»1616
«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16
Каментары