Грамадства1313

Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі дамогся рэгістрацыі ўласнай ВНУ

Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі дамогся рэгістрацыі ўласнай вышэйшай навучальнай ўстановы — Мінскай тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ. Адпаведныя дакументы на рэгістрацыю былі падпісаныя 17 лютага, паведамляе афіцыйны партал касцёла catholic.by.

Зарэгістраваць сваю ВНУ касцёл спрабаваў тройчы. Ад моманту рэгістрацыі акадэмія з`яўляецца юрыдычнай асобай, якая дзейнічае паводле зацверджанага статута. Навучанне ў ВНУ будзе весціся ў двух напрамках: падрыхтоўка каталіцкіх святароў і тэалагічная адукацыя свецкіх асобаў.

«Пакуль што новая ўстанова не мае свайго будынка, таму яна была зарэгістраваная ў адным з дамоў, якія належаць да дабрачыннай арганізацыі «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Мінская акадэмія павінна знаходзіцца ў Мінску. Мы не хацелі б зацягваць з яе будаўніцтвам, але спачатку трэба атрымаць дазвол на будаўніцтва акадэміі», — цытуе каталіцкі партал мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. 

Хуткім часам уладам сталіцы будуць перададзеныя дакументы з просьбай аб выдзяленні зямлі пад будаўніцтва гэтай акадэміі, пасля пачнецца этап стварэння праекта, які неабходна будзе узгадніць у шэрагу профільных дзяржаўных органаў. 

«Ужо шмат гадоў людзі выказвалі свае пажаданні мець у Мінску вышэйшую каталіцкую навучальную ўстанову. Сёння такая магчымасць ажыццяўляецца. Мінск — гэта сталіца Беларусі. Тут сканцэнтраваны яе навуковы і культурны патэнцыял, які будзе ўзбагачаны акадэміяй. Тэалагічная акадэмія падыме імідж Беларусі і будзе спрыяць далейшаму развіццю беларускай культуры, абагачаючы яе духоўным зместам. Гэта важна для касцёла, якому патрэбныя свае якасна падрыхтаваныя святары і свецкія асобы. Гэта важна таксама і для сталіцы, а таксама для нашай краіны», — падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць