Эканоміка88

Чвэрць беларусаў лічыць, што людзі самі вінаватыя ў снежаньскай дэвальвацыі

Не зважаючы на намаганні Нацбанка па правядзенні дэдаларызацыі, толькі 17,6% жыхароў краіны ніколі не пералічваюць свае зарплаты ў валюту. Такія дадзеныя атрымалі эксперты незалежнага інстытута сацыяльна-палітычных і эканамічных даследаванняў (НІСЭПД), зарэгістраванага ў Вільні.

Для 34,1% беларусаў па-ранейшаму актуальным застаецца менавіта даляравы эквівалент даходаў. Яшчэ 43,5% апытаных прызналіся, што часам надаюць увагу «зялёным» пры ацэнцы ўзроўню сваіх даходаў.

Паводле дадзеных НІСЭПД, чым старэйшы жыхар Беларусі, тым менш яго хвалююць суадносіны рубля і даляра. Напрыклад, толькі 11,9% грамадзян, старэйшых за 60 гадоў, пералічваюць свае даходы ў амерыканскую валюту. Пры гэтым, у катэгорыі «60+» амаль 40% апытаных заявілі, што наогул ніколі не прывязваюцца да курсу «зялёнага». Найбольшая доля тых, хто «залежыць» ад даляра, аказалася сярод беларусаў ва ўзросце ад 30 да 39 гадоў (45,8%).

Яшчэ адно пытанне, якое задалі сацыёлагі беларусам, датычылася прычын дэвальвацыі ў снежні-студзені.

Амаль палова апытаных (44,5%) лічыць, што падзенне курсу беларускага рубля звязана з паслабленнем расійскай валюты. Яшчэ 37,4% упэўненыя, што перадумовай 30-працэнтнай дэвальвацыі стала памылковая палітыка Нацбанка і ўрада. І амаль чвэрць беларусаў ўзяла віну на сябе: паводле іх меркавання, падзенне рубля звязана з тым, што насельніцтва актыўна скупляла валюту.

Трэба сказаць, тэзіс аб тым, што рост курсу даляра правакуюць самі жыхары Беларусі, нярэдка агучваўся ўладамі. «Хочаце абвалу — бегайце па абменніках. Гэта ўсё ў руках грамадзян нашай краіны. Ківаць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёння непрымальна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 снежня мінулага года.

Праз некаторы час кіраўніка дзяржавы дапоўніў тагачасны прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч: «За кастрычнік-лістапад бягучага года грамадзяне нашай краіны імпартавалі з Расійскай Федэрацыі 21500 аўтамабіляў. Па самых сціплых ацэнках, гэта каля $320 млн. Гэта даляры, якія вывезлі з Беларусі ў Расію… Гэта была выгадная здзелка для людзей. Гэта ў нейкай меры спарадзіла ажыятажны попыт на валюту».

Што тычыцца пытання аб магчымам паўтарэнні дэвальвацыі, то рэальнай гэтую пагрозу ў сакавіку лічылі 32,8% беларусаў, і толькі 12,9% былі ўпэўненыя, што падзенне валюты ў бліжэйшыя месяцы не здарыцца.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі23

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі23

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць