Грамадства1010

Асцярожна з поштай! Крадзеж пароляў навучыліся маскіраваць пад звычайныя лісты

Глядзіце, куды ўводзіце вашыя паролі. Іначай яны перастануць быць толькі вашымі.

У апошні месяц у Беларусі актывізавалася рассылка лістоў з замаскіраваным крадзяжом пароляў. «Пастанова суда», «Квітанцыя ад падатковай інспекцыі», «Гарантыйны ліст» і іншыя на першы погляд бяскрыўдныя дакументы на самой справе могуць быць так званым фішынгам.

Лісты прыходзяць як мінімум з mail.ru і gmail.ru (другі не звязаны з поштай Google) на скрыні пошты Google, gmail.com. Яны ўтрымліваюць спасылку на далучаны дакумент. Сам дакумент бяскрыўдны, але каб атрымаць доступ да яго, трэба здаць свой пароль зламыснікам.

Пры спробе адкрыць далучаны файл высвеціцца «ідэнтычнае натуральнаму» вакенца ўводу пароля — поўная копія інтэрфейсу ўводу пароля Google.

Калі туды ўвесці пароль (любы — хоць «1111»), адкрыецца файл на Google Drive — сапраўдным сховішчы дакументаў Google.

Карыстальнік наўрад ці заўважыць падмену, але яго пароль ужо будзе ў руках зламыснікаў. А разам з паролем ад пошты зламыснік атрымае доступ да зарэгістраваных на ўзламаную скрыню сацсетак, а тое і банкаўскіх картак.

Адзіны спосаб пазбегнуць узлому — уважліва глядзець на адрасны радок. Сапраўдная пошта Google размешчаная на адрасе mail.google.com альбо inbox.google.com, вакно ўводу пароля — на accounts.google.com. Іншыя адрасы кшталту mail-google.com, gmail.ru ці googte.com — падробкі.

Падобным спосабам, вядомым як фішынг, не так даўно выцягвалі паролі ад сацсетак. Напрыклад, «УКантакце» прыходзіла паведамленне са спасылкай на vkontakle.ru (звярніце ўвагу на адрозненне ад vkontakte.ru). У вакне, ідэнтычным вакну «УКантакце», карыстальніка прасілі зноў увесці свій пароль, пасля чаго ён даставаўся зламыснікам.

Такім жа чынам могуць красці паролі ад любых іншых папулярных сэрвісаў — «Яндэкс», Facebook, хоць Tut.by. Пры любой просьбе ўвесці пароль уважліва глядзіце, ці не ўводзіце вы яго на сайт-фальшыўку.

Дадаткова абараніць сябе ад крадзяжу пароляў можна з дапамогай так званай двухфактарнай альбо двухэтапнай аўтэнтыфікацыі — калі акрамя паролю пры ўваходзе з незвычайнага месца ў вас папросяць увесці аднаразовы код, што высылаецца вам праз SMS. Уключыць такую функцыю можна на практычна любым сэрвісе ў раздзелах наладаў «Бяспека» альбо «Акаўнт».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць