Улада

Налібакі засталіся без вады

Каля 1 тысячы жыхароў вёскі Налібакі , што ў Стаўбцоўскім раёне, неўзабаве цалкам могуць страціць доступ да пітной вады. Пасьля асушэньня палёў, якія знаходзяцца непасрэдна ля двароў вяскоўцаў, у іх студнях пачала зьнікаць вада.

Каля 1 тысячы жыхароў вёскі Налібакі

, што ў Стаўбцоўскім раёне, неўзабаве цалкам могуць страціць доступ да пітной вады. Пасьля асушэньня палёў, якія знаходзяцца непасрэдна ля двароў вяскоўцаў, у іх студнях пачала зьнікаць вада. На дадзены момант людзей ратуюць некалькі студняў, дзе вада пакуль ёсьць, але з‑за таго, што імі карыстаецца ўся вёска, няма гарантыі, што ўзровень вады там з дня на дзень таксама не спадзе.

У 2006 годзе аграбудфірма «ПМК‑74‑Налібакі» правяла асушэньне зямель у Налібаках, якія належаць да гаспадаркі. Была выкапаная дадатковая канава, падкапаная ўжо існуючая, выкапанае возера і ў чарговы раз пакладзены дрэнаж. Асушэньне было праведзенае ў дзьвюх частках вёскі — у заходнім і ўсходнім накірунках, дзе знаходзяцца галоўныя вуліцы мястэчка.

Неўзабаве пасьля гэтага жыхары пачалі заўважаць, што ўзровень вады ў студнях спадае. Напрыканцы мінулага году ў большасьці студняў вада зьнікла цалкам. Першапачаткова людзі стараліся самастойна вырашыць праблему, яны падкопвалі адтуліны ў студнях, але вада з кожным разам апускалася роўна з адкапанай адлегласьцю.

«Нам абяцалі аграгарадок, дык няма ні аграгарадка, ні вады».

Спн. Алена: Вады ў студнях няма ўвогуле. Людзі падкопваюць за 15 колаў і ўсё роўна няма. Дык жа гэта яшчэ вясна, а што будзе летам? Летам і так звычайна вялікія праблемы з вадою. Калі на фэрме пояць жывёлу, то ў людзей няма вады. Пакуль людзі ратуюць адзін аднаго. Ёсьць студні, дзе можа якраз трапіла якая крыніца, дык там трохі вады яшчэ ёсьць. Але стары чалавек туды ўжо ня дойдзе. Нам абяцалі аграгарадок, дык няма ні аграгарадка, ні вады. Што нам цяпер рабіць? Гэта жах. Мы не патрабуем нічога звышнатуральнага, толькі дайце нам вады.

Праблема адсутнасьці вады ў студнях непакоіць ня толькі жыхароў Налібакаў, адчуваюць яе і ў суседніх невялічкіх вёсках, дзе жывуць выключна сталыя людзі. І калі ў выпадку Налібакаў маладзейшыя могуць дапамагчы іншым, то суседнія вёскі асуджаныя да катастрофы.

Паводле: Дзьмітры Гурневіч, Польскае радыё для замежжа

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць