Улада11

Зноў узяліся за спадарожнікавыя антэны

Шмат хто зь менскіх уладальнікаў спадарожнікавых антэн днямі атрымаў па пошце «прадпісаньні» ад жыльлёва‑камунальных службаў — «у тэрміновым парадку» да 7 красавіка падаць дакумэнты, што дазваляюць усталяваньне «талерак» і кандыцыянэраў.

Шмат хто зь менскіх уладальнікаў спадарожнікавых антэн днямі атрымаў па пошце «прадпісаньні» ад жыльлёва‑камунальных службаў — «у тэрміновым парадку» да 7 красавіка падаць дакумэнты, што дазваляюць усталяваньне «талерак» і кандыцыянэраў.

У прыватнасьці, такія паперы прыйшлі жыхарам Савецкага і Першамайскага раёнаў ад кіраўніцтва іх «жыльлёва‑эксплюатацыйных участкаў».

У выпадку невыкананьня прадпісаньня ў належны тэрмін жыльлёвыя службы пагражаюць прыцягненьнем грамадзян да адміністрацыйнай адказнасьці. Гаворка ідзе пра арт. 21.13 КаАП — «Парушэньне архітэктурнага рашэньня фасаду будынка альбо пабудовы».

Юрысты БАЖ ня раз падкрэсьлівалі, што нормы новага Адміністрацыйнага кодэксу могуць распаўсюджвацца толькі на падзеі, якія адбыліся пасьля ўступленьня кодэксу ў сілу — г.зн. 1 сакавіка 2007 году. Такім чынам, калі ў артыкуле 21.13 КаАП размова ідзе пра адказнасьць за парушэньне архітэктурнага рашэньня фасадаў будынкаў — у тым ліку за ўсталяваньне спадарожнікавых антэн — то нормы заканадаўства могуць распаўсюджвацца толькі на тых, хто зьбіраецца іх усталяваць, а не на тых, хто пасьпеў зрабіць гэта раней.

«Закон ня мае адваротнай сілы, калі пагаршае прававы стан суб’ектаў. У дадзеным выпадку ўльтыматыўнае патрабаванне ўладаў зьняць антэны відавочна парушае інтарэсы грамадзян і дзейнічае насуперак іх інтарэсам. Таму з пункту гледжаньня заканадаўства можна сьцьвярджаць, што патрабаваньне да грамадзян зняць ужо ўсталяваныя антэны неправамоцнае», — адзначае кіраўнік Цэнтру прававой дапамогі СМІ пры БАЖ Міхаіл Пастухоў.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць