Здарэнні

22-гадовы жыхар Пінска забіў свайго аднагодка нажом

Непрацуючаму 22-гадоваму жыхару Пінска выстаўленае абвінавачанне ў забойстве свайго аднагодка, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Трагедыя адбылася ўночы 15 лютага ў Пінску. Цела 22-гадовага жыхара вёскі Пінкавічы, у якога было нажавое раненне грудной клеткі, знайшлі ў аўтамабілі мінакі. Побач знаходзіўся яго 20-гадовы аднавясковец з пашкоджанай тазасцегнавай артэрыяй. Пацярпелы быў шпіталізаваны ў рэанімацыю, цяпер яго здароўю нічога не пагражае.

Па дадзеным факце Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатыя дзве крымінальныя справы па ч.1 арт.139 (забойства), ч.1 арт.14, п.1 ч.2 ст.139 (замах на забойства двух асоб) КК. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 22-гадовы пінчук, агульны знаёмы пацярпелых.

У ходзе следства выяўлена, што няпарэдадні здарэння пацярпелыя пасварыліся ў бары з жыхарамі Пінска 1994 і 1993 гадоў нараджэння (абодва раней здзяйснялі рабаванні). Высветліць адносіны маладыя людзі паехалі на аўтамабілі ў двары дамоў у спальны мікрараён. Дапамагчы разабрацца з крыўдзіцелямі загінулы паклікаў свайго прыяцеля. Пры сабе ў маладога чалавека быў нож. Матывы, па якіх зламыснік ударыў ім сваіх знаёмых, высвятляюць следчыя.

У момант бойкі падследны быў п'яны. Ён нідзе не працуе, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж, незаконны абарот наркатычных рэчываў і хуліганства. Хлопец змешчаны пад варту, яму прад'яўлена абвінавачанне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць